Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Ізабелін)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
| |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ізабелін |
Каардынаты | 53°05′34″ пн. ш. 24°33′05″ у. д. / 53.09278° пн. ш. 24.55139° у. д.Каардынаты: 53°05′34″ пн. ш. 24°33′05″ у. д. / 53.09278° пн. ш. 24.55139° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | барока |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла | |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Ізабеліне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку пад адрасам вуліца Ваўкавыская, 38. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМураваную царкву ў Ізабеліне збудавалі ў другой палове XVIII ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ізабелін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1924 годзе да царквы прыбудавалі прытвор. За савецкім часам царква працягвала дзеяць.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам. Над трыкутным франтонам галоўнага фасаду ўзвышаецца 1-ярусная чацьверыковая званіца з шатровым верхам і купалам у завяршэньні. Пазбаўленыя дэкору роўнічныя фасады рытмічна падзяляюцца лучковымі аконнымі праёмамі і буйнымі лапаткамі, апярэзваюцца нескладанага профілю карнізам. Уваход празь нізкі драўляны прытвор, які парушае стылявое адзінства будынка. У сьцяне вузкага скляпеністага ўваходу сходы на другі ярус — памяшканьне хораў, расчыненых у залю лучковай аркай з балюстрадай. Алтарнае памяшканьне вылучаецца ў агульнай прасторы залі дугамі бакавых капітальных сьценаў.
У інтэр’еры захоўваюцца абразы XVIII ст.: «Зьняцьце з крыжа», «Параскева Шматпакутніца», «Укрыжаваньне» (1796, мастак Антоні Лукашэвіч), «Таемная вячэра», «Спас Нерукатворны», «Уваскрасеньне»[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.