Царква Сьвятога Мікалая (Крайск)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Крайск |
Каардынаты | 54°31′15.64″ пн. ш. 27°30′04.1″ у. д. / 54.5210111° пн. ш. 27.501139° у. д.Каардынаты: 54°31′15.64″ пн. ш. 27°30′04.1″ у. д. / 54.5210111° пн. ш. 27.501139° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Барысаўская япархія[d] |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Крайску. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Крайску збудавалі ў 2-й палове XIX ст.
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак якой перарабілі пад клюб. У 1990-я гады будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У 1997—2000-х гадох праводзілася рэканструкцыя будынка.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Кампазыцыя будынка складаецца з званіцы-прытвора, трапезнай, малітоўнай залі і паўкруглай апсыды. Асноўны кубападобны аб’ём завяршаецца шатровым дахам з купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане; роўнічныя фасады падзяляюцца 3 аркавымі праёмамі. У сылюэце будынка пануе 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) званіца, завершаная гранёным шатром з купалам-цыбулінай. Архітэктурна-дэкаратыўная плястыка абмяжоўваецца фрызам-парэбрыкам, кілепадобнымі ліштвамі з калёнкамі аркавых праёмаў[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.