Царква Сьвятога Мікалая (Іказьнь)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Іказьнь |
Каардынаты | 55°37′16.9″ пн. ш. 27°15′30.44″ у. д. / 55.621361° пн. ш. 27.2584556° у. д.Каардынаты: 55°37′16.9″ пн. ш. 27°15′30.44″ у. д. / 55.621361° пн. ш. 27.2584556° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Іказьні. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Іказьні збудавалі ў 1905 годзе на месцы драўлянай царквы.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 3-часткавая аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя складаецца з прытвора-званіцы, малітоўнай залі і 5-граннай апсыды. Асноўны кубападобны аб’ём мае другі нізкі квадратны ў пляне ярус, 4-схільны пакаты дах якога завяршаецца купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане. Надбудаваная над прытворам 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) званіца завяршаецца шатром з купалам-цыбулінай. Аркавы ўваходны праём вылучаецца 2-гранным парталам на калёнках. Архітэктурны дэкор улучае аркатурныя пасы, плястычныя ліштвы аркавых аконных праёмаў, кутнія калёнкі, прафіляваныя карнізы на сухарыках[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000196 |