Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу

Царква
Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу
Church of St Cyril of Turau and All the Patron Saints of the Belarusian People
Царква пасьля заканчэньня будаўнічых працаў, 24 лістапада 2016 г.
Царква пасьля заканчэньня будаўнічых працаў, 24 лістапада 2016 г.
Краіна Вялікабрытанія
Месцазнаходжаньне Лёндан
Адрас Holden Ave, London N12 8HY
Канфэсія Грэка-каталіцкая царква
Эпархія Лёнданская япархія Сьвятой Сям’і[d] 
Аўтар праекту Цзыўай Со
Дата заснаваньня 2016
Сайт Афіцыйны сайт
Царква Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу на Вікісховішчы

Царква́ Сьвято́га Кіры́лы Ту́раўскага і ўсіх сьвяты́х засту́пнікаў белару́скага наро́да — беларускі грэка-каталіцкі храм, што знаходзіцца ў раёне Паўночны Фінчлі ў Лёндане.

Царква была пабудаваная пры беларускім рэлігійным і культурным цэнтры ў паўночным Лёндане, які таксама ўключае Бібліятэку й музэй імя Ф. Скарыны і грамадзкі цэнтар Marian House. Царква стала першым драўляным царкоўным будынкам у Лёндане пасьля Вялікага пажару 1666 г., а таксама першым у Лёндане каталіцкім храмам бізантыйскага абраду, першым у Заходняй Эўропе мэмарыялам ахвярам Чарнобыльскай катастрофы і першай беларускаю грэка-каталіцкай царквой, пабудаванай па-за межамі краіны[1].

Блаславеньне кутняга каменя будучай царквы, 7 лютага 2016 г.

Будаўніцтва пачалося ў лістападзе 2015 г., закладка фундамэнта была завершаная ў студзені 2016 г. Кутні камень для царквы з рэліквіямі сьвятога апостала Барталамея быў прывезены з Друі, з касьцёла Сьвятой Тройцы былога кляштара айцоў Марыянаў,[2] і быў закладзены 7 лютага 2016 г. Царква была ўрачыста асьвячаная 17 сьнежня 2016 г. з удзелам Апостальскага Нунцыя ў Вялікай Брытаніі арцыбіскупа Антоніё Мэніні, біскупа украінскай каталіцкай эпархіі Сьвятой Сям’і ў Лёндане Глеба Ланчыны, дапаможнага біскупа Рыма-Каталіцкай дыяцэзіі Ўэстмінстара Джона Шэрынгтана, а таксама Апостальскага візытатара для грэка-каталікоў у Беларусі Сяргея Гаека.[3]

Аўтар праекту беларускай царквы ў Лёндане Цзыўай Со на ўручэньні брытанскай архітэктурнай прэміі

Ініцыятар пабудовы — айцец Сяргей Стасевіч, сьвятар Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане. Аўтар праекту царквы — брытанскі архітэктар і вернік Беларускай місіі Цзыўай Со. Праект царквы грунтуецца на традыцыі драўляных цэркваў Беларусі і беларускага барока.[4]

Праект царквы атрымаў шэраг архітэктурных прэмій і адзначаны станоўчымі водгукамі аўтарытэтных брытанскіх архітэктурных крытыкаў і журналістаў[5][6].

Падчас будаўніцтва ў царкве быў пахаваны прах, а 13 траўня 2017 над месцам пахаваньня асьвячаная мэмарыяльная бажніца сьвятога Юрыя Пераможцы ў гонар паэткі і перакладчыцы Веры Рыч[7].

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць