Сяргей Стасевіч
Сяргей Стасевіч (нар. у 1978 г.) — беларускі грэка-каталіцкі сьвятар, настаяцель і ініцыятар будаўніцтва Царквы Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу ў Лёндане, дзяяч беларускай дыяспары ў Вялікай Брытаніі.
а. Сяргей Стасевіч | |
а. Сяргей Стасевіч у 2022 г. | |
Род дзейнасьці | сьвятар |
---|---|
Дата нараджэньня | 1978 г. |
Месца нараджэньня | Івацэвічы, Беларусь |
Месца вучобы | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Івацэвічах.
Скончыў філясофскі факультэт БДУ (1999), Папскі ўнівэрсытэт сьвятога Тамаша Аквінскага (Рым, 2004), Гітруп-Коледж (Лёнданскі ўнівэрсытэт, 2009). Магістар кананічнага права[1].
Працаваў у рэдакцыі газэты «Каталіцкія навіны» і выдавецтве Pro Christo. Рэдактар малітоўніка «Госпаду памолімся» (Менск, 2002).
У 2006 г. высьвячаны на грэка-каталіцкага сьвятара ў Лондане.
Узначаліў беларускую грэка-каталіцкую грамаду ў Лёндане пасьля сьмерці айца Аляксандра Надсана.
У 2015-2016 гг. ініцыяваў і ажыцьцявіў будаўніцтва Царквы Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу ў Лёндане.
У 2018 годзе ўзнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР[2].
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗноскі
рэдагаваць- ^ Айцец Сяргей Стасевіч: У Лондане я знайшоў Беларусь, якую шукаў на радзіме — Царква (газэта), 28.12.2012
- ^ Уручэньні Мэдалёў да стагодзьдзя БНР: Таронта, Лёндан, Вашынгтон - Рада БНР, афіцыйны сайт, 26.03.2019