Царква Сьвятога Ільлі (Дукора)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Ільлі
| |
Ільлінская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дукора |
Каардынаты | 53°40′06.22″ пн. ш. 27°57′14.77″ у. д. / 53.6683944° пн. ш. 27.9541028° у. д.Каардынаты: 53°40′06.22″ пн. ш. 27°57′14.77″ у. д. / 53.6683944° пн. ш. 27.9541028° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Барысаўская япархія[d] |
Дата заснаваньня | XIX стагодзьдзе |
Царква Сьвятога Ільлі | |
Царква Сьвятога Ільлі на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Ільлі — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Дукоры. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.
Уваходзіць у склад палацава-паркавага комплексу Ашторпаў
Гісторыя
рэдагавацьМураваную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву ў Дукоры збудавалі ў пачатку XIX ст. Пазьней яна пачала дзеяць як рымска-каталіцкі касьцёл. У 1851 годзе ў царкоўнай крыпце спачыў дзяржаўны і вайсковы дзяяч Лявон Ашторп.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак якой перарабілі пад клюб. У 1990-я гады царкву перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату, неўзабаве над будынкам паставілі два купалы-цыбуліны.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб’ёмам пад 2-схільным дахам, які пасярэдзіне і над апсыдай завяршаўся купаламі. З боку галоўнага фасаду ўзвышаліся 2 купальныя вежы, якія выходзілі за сьцены будынка асобнымі прастакутнымі ў пляне аб’ёмамі. Уваходны партал вылучаецца паўкалёнамі на вышыню фасаду. Да прастакутнай у пляне апсыды з правага боку далучаецца рызьніца. Фасады падзяляюцца 2 ярусамі прастакутных аконных праёмаў і 3 уваходнымі праёмамі[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Агульны выгляд, 2014 г.
-
Бакавы фасад, 2014 г.
-
З боку апсыды, 2014 г.
-
Уваход, 2014 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 136.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.