Царква Раства Багародзіцы (Лужкі)

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Краіна Беларусь
Вёска Лужкі
Каардынаты 55°21′11.15″ пн. ш. 27°52′09.46″ у. д. / 55.3530972° пн. ш. 27.8692944° у. д. / 55.3530972; 27.8692944Каардынаты: 55°21′11.15″ пн. ш. 27°52′09.46″ у. д. / 55.3530972° пн. ш. 27.8692944° у. д. / 55.3530972; 27.8692944
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Полацкая япархія 
Дата заснаваньня 1794
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Раства Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы
Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы

Царква Раства Багародзіцы — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Лужках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку пад адрасам вуліца Дзісенская, 1. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока і клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купалоў-цыбулінаў.

Гісторыя

рэдагаваць

Мураваную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву ў Лужках збудавалі ў 1794 годзе з фундацыі ваяводы полацкага Валяр’яна Жабы. Пазьней расейскія ўлады гвалтоўна адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1831 і 1835 гадох будынак пацярпела ад пажараў. Часткова перабудоўвалася ў 2-й палове XIX ст.

У 1934 годзе да царквы прыбудавалі прытвор з званіцай.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры пераходнага пэрыяду ад барока да клясыцызму. Прастакутны ў пляне аб’ём малітоўнай залі пераходзіць у 3-сьценак апсыды, накрыты агульным вальмавым дахам, завершаным купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане (пастаўлены ў 2-й палове XIX ст.). Над прытворам узвышаецца 2-ярусная 4-гранная званіца, завершаная шатровым дахам з купалам-цыбулінай на барабане (збудаваныя ў 1934 годзе). Сьцены падзяляюцца высокімі аркавымі аконнымі праёмамі з дугамі-броўкамі і дэкаруюцца пілястрамі, апярэзваюцца прафіляваным карнізам.

У малітоўную залю над шырокім аркавым праёмам адкрываюцца хоры. Апсыда вылучаецца іканастасам. У царкве захоўваюцца абразы XVII — XVIII стагодзьдзяў: «Раство Хрыстова», «Ісус Хрыстос, які бласлаўляе дзяцеў», «Маці Божая Адзігітрыя» (1794), «Сьвяты Мікалай» (залачоную рызу выканаў у 1794 годзе мясцовы злотнік Ян Жыгель), фэратрон «Сьвяты Мікалай» і «Маці Божая Адзігітрыя». Пад царквой месьціцца крыпта[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць