Царква Раства Багародзіцы (Гудзевічы)
Храм | |
Царква Раства Багародзіцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гудзевічы |
Каардынаты | 53°22′5.29″ пн. ш. 24°10′43.259″ у. д. / 53.3681361° пн. ш. 24.17868306° у. д.Каардынаты: 53°22′5.29″ пн. ш. 24°10′43.259″ у. д. / 53.3681361° пн. ш. 24.17868306° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Тып будынка | рэтраспэктыўна-расейскі стыль |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | Віктар Міхаэліс[d] |
Дата заснаваньня | 1852 |
Царква Раства Багародзіцы | |
Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква Раства Багародзіцы (Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква) — праваслаўны храм у вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Помнік архітэктуры рэтраспэктыўна-расейскага стылю.
Гісторыя
рэдагавацьПабудаваная ў 1877 годзе з цэглы. Праект храму распрацаваны ў 1866 годзе архітэктарам Уласавым, але ня быў зацьверджаны, і ў 1873 годзе архітэктар І. М. Фардон склаў новы праект царквы на 700 чалавек. У 1909 годзе архітэктар Срок выканаў праект званіцы[1].
Архітэктура
рэдагавацьВырашана прамавугольным аб’ёмам, франтальны фасад якога завершаны двух’яруснай чацтверыковай званіцай пад шатром з макаўкай (прыбудавана замест драўлянай). Галоўны ўваход вырашаны старажытнарасейскім рундуком на здвоеных калёнах-дыньках. У тым жа стылі і кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 1938, арк. 16.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Царква Раства Багародзіцы (рас.), Глёбус Беларусі