Царква Раства Багародзіцы (Галубічы)
Помнік гісторыі | |
Царква Раства Багародзіцы
| |
Царква Раства Багародзіцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Галубічы |
Каардынаты | 55°06′26.30″ пн. ш. 27°55′45.45″ у. д. / 55.1073056° пн. ш. 27.9292917° у. д.Каардынаты: 55°06′26.30″ пн. ш. 27°55′45.45″ у. д. / 55.1073056° пн. ш. 27.9292917° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Царква Раства Багародзіцы | |
Царква Раства Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква Раства Багародзіцы — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Галубічах. Знаходзіцца на захад ад колішняга мястэчка, каля хутара Дзедзіна. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Галубічах збудавалі ў 1914 годзе на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Кубападобны 2-ярусны аб’ём накрываецца самкнутым купалам з купалам-цыбулінай у завяршэньні. З франтальнага фасаду далучаецца прытвор, над якім стаіць 2-ярусная 4-гранная званіца, завершаная шатром з купалам-цыбуліай. Аркавы ўваходны праём мае выгляд пэрспэктыўнага партала. Фасады апярэзваюцца шчыльна прафіляванымі карнізамі, падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі з прафіляванымі броўкамі, аздабляюцца гарызантальным рустам, дэкаруюцца кутнімі ўразнымі калёнкамі[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.