Царква Праабражэньня Гасподняга (Лагішын)
Помнік гісторыі | |
Царква Праабражэньня Гасподняга
| |
Спаская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Лагішын |
Каардынаты | 52°20′19.31″ пн. ш. 25°59′13.23″ у. д. / 52.3386972° пн. ш. 25.9870083° у. д.Каардынаты: 52°20′19.31″ пн. ш. 25°59′13.23″ у. д. / 52.3386972° пн. ш. 25.9870083° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Пінская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Праабражэньня Гасподняга | |
Царква Праабражэньня Гасподняга на Вікісховішчы |
Царква́ Праабражэ́ньня Гаспо́дняга[a] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Лагішыне. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку[b]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утварае адзіны ансамбль з 4-граннай шатровай капліцай у імя Аляксандра Неўскага.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Лагішыне збудавалі ў 1892 годзе замест драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю, якая складаецца з званіцы, трапезнай, малітоўнай залі і апсыды. Вэртыкальнай дамінантай выступае ўзьведзеная над прытворам 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая званіца з купалам-цыбулінай у завяршэньні. Пяць купалоў-цыбулінаў таксама завяршаюць 4-схільны дах асноўнага кубападобнага аб’ёму. Галоўны і бакавыя ўваходы вылучаюцца магутнымі парталамі і апярэзваюцца 3-лопасьцевымі аркавымі нішамі. Гэты дэкаратыўны матыў выкарыстоўваецца і ў абрамленьні адзінарных і строеных аркавых аконных праёмаў. Фасады падзяляюцца прафіляванымі карнізамі з 2-граннымі заломамі на бакавых сьценах, руставанымі ліштвамі вокнаў, цягамі і філёнгамі.
Унутраныя памяшканьні шырокімі прасьветамі адкрываюцца ў цэнтральную кубападобную залю[1].
Галерэя
рэдагаваць-
Ф. Драздоўскі, 1924—1932 гг.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Спаса або Спаская царква
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 57'.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000567 |