Царква Праабражэньня Гасподняга (Астрына)
Помнік гісторыі | |
Царква Праабражэньня Гасподняга
| |
Спаская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Астрына |
Каардынаты | 53°43′49.01″ пн. ш. 24°31′51.01″ у. д. / 53.7302806° пн. ш. 24.5308361° у. д.Каардынаты: 53°43′49.01″ пн. ш. 24°31′51.01″ у. д. / 53.7302806° пн. ш. 24.5308361° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат і праваслаўе |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Царква Праабражэньня Гасподняга | |
Царква Праабражэньня Гасподняга на Вікісховішчы |
Царква Праабражэньня Гасподняга[a] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Астрыне. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на Гарадзенскай вуліцы. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Астрыне збудавалі ў 1855 годзе.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Крыжовую форму будынка ўтвараюць цэнтральны кубападобны аб’ём малітоўнай залі, бакавыя прыдзелы, паўкруглая апсыда і прытвор-званіца. Сяродкрыжжа завяршаецца 8-гранным шатром з заломам і купалам-цыбулінай. Вэртыкальнай дамінантай зьяўляецца 3-ярусная чацьверыкавая званіца, якая таксама завяршаецца шатром з купалам-цыбулінай. Галоўны ўваход у яе першым ярусе мае выгляд аркавага парталу-прытвору пад 2-схільным пакрыцьцём. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сьценаў кантрастава вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элемэнты архітэктурнага дэкору — кутнія лапаткі, гарадковыя фрызы, роўнічныя ліштвы аркавых аконных праёмаў.
Усярэдзіне ў цэнтральную 8-гранную залю адкрываецца прастора пірамідальнага скляпеньня — апсыда, прыдзелы і трапезная адкрываюцца шырокімі аркамі-прасьветкамі. Апсыда аддзяляецца 4-ярусным іканастасам[1].
Галерэя
рэдагаваць-
каля 1900 г.
-
да 1939 г.
-
П. Трошкін, верасень 1939 г.
-
П. Трошкін, верасень 1939 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Спаса або Спаская царква
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.