Царква Покрыва Багародзіцы (Краснае)
Помнік гісторыі | |
Царква Покрыва Багародзіцы
| |
Царква Покрыва Багародзіцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Краснае |
Каардынаты | 54°14′56.49″ пн. ш. 27°04′45.48″ у. д. / 54.249025° пн. ш. 27.0793° у. д.Каардынаты: 54°14′56.49″ пн. ш. 27°04′45.48″ у. д. / 54.249025° пн. ш. 27.0793° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Красным. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Маладэчанскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Красным збудавалі ў 1889 годзе.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта крыжова-купальны храм з паўкруглай апсыдай, бакавымі прыдзеламі, кароткай трапезнай, да якой далучаецца 3-ярусная званіца (2 васьмярыкі на чацьверыку), завершаная купальным пакрыцьцём, сяродкрыжжа — 8-гранным сьветлавым купальным барабанам, грані якога праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі, дэкараваныя нішамі, паўкалёнкамі і прафіляванымі броўкамі. Падобнымі сродкі выкарыстоўваюцца ў васьмерыку званіцы. Аркавы ўваходны праём мае выгляд кілепадобнага партала. Паліхромная бутавая муроўка спалучаецца з атынкаванымі і пабеленымі элемэнтамі дэкору (кутнія лапаткі, ліштвы аркавых аконных праёмаў, прафіляваныя карнізы і інш.).
У інтэр’еры пануе падкупальная прастора сяродкрыжжа, вылучаная з 4 бакоў аркавымі прасьветамі. Апсыда вылучаецца драўляным іканастасам[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
каля 1900 г.
-
1902 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
да 1939 г.
-
1941 г.
-
1941 г.
-
1941—1942 гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Уваход
-
Інтэр’ер
-
Муроўка
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 1 траўня, 16
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.