Царква Покрыва Багародзіцы (Клецак)
Помнік гісторыі | |
Царква Покрыва Багародзіцы
| |
Пакроўская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Клецак |
Каардынаты | 53°04′32″ пн. ш. 26°38′22″ у. д. / 53.07556° пн. ш. 26.63944° у. д.Каардынаты: 53°04′32″ пн. ш. 26°38′22″ у. д. / 53.07556° пн. ш. 26.63944° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Слуцкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | Леанард Крыжаноўскі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква́ По́крыва Багаро́дзіцы — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Клецку. Знаходзіцца ў паўночнай частцы места, на могілках пры гістарычнай Нясьвіскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьМураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Клецку збудавалі ў 1876—1879 гадох на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду 1786 году.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Сымэтрычна-восевая аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя складаецца з рознавялікіх прастакутных аб’ёмаў званіцы, трапезнай, кубападобнай малітоўнай залі і арыентаванай на ўсход апсыды. Цэнтральны аб’ём накрываецца 4-схільным пакатым дахам з драўляным 2-ярусным васьмерыковым барабанам, завершаным шатром з купалам-цыбулінай. Падобнае драўлянае завяршэньне — васьмярык на чацьверыку з шатром і купалам-цыбулінай — таксама мае 3-ярусная званіца. Галоўны ўваход вылучаецца драўляным прытворам. Да яго з 3 бакоў вядуць сходы, выкладзеныя з ружовага вапняку. Сьцены будынка праразаюца прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Кутнія часткі дэкаруюцца магутнымі лапаткамі, пэрымэтрам будынка выступае драўляны карніз простага профілю, аздоблены бляшаным арнамэнтальным падзорам.
Кампазыцыя ўнутранай прасторы будуецца на кантрасьце нізкіх памяшканьняў трапезнай і апсыды з больш высокай цэнтральнай заляй. Памяшканьні адкрываюцца ў малітоўную залю лучковымі аркавымі прасьветамі. Апсыда вылучаецца драўляным іканастасам[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1907 г.
-
1928 г.
-
да 1939 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Бакавы фасад
-
Уваход
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 44.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.