Царква Покрыва Багародзіцы (Дзівін)
Помнік гісторыі | |
Царква Покрыва Багародзіцы
| |
Царква Покрыва Багародзіцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дзівін |
Каардынаты | 51°57′33″ пн. ш. 24°34′26.10″ у. д. / 51.95917° пн. ш. 24.5739167° у. д.Каардынаты: 51°57′33″ пн. ш. 24°34′26.10″ у. д. / 51.95917° пн. ш. 24.5739167° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Дзівіне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Кобрынскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
рэдагавацьДраўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Дзівіне збудавалі ў 1902 годзе на месцы старой царквы.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую аб’ёна-прасторавую кампазыцыю: прытвор-званіца, кароткі бабінец, кубападобны аб’ём малітоўнай залі зь нізкімі бакавымі прыдзеламі, 5-гранная апсыда. Дамінантны франтальны аб’ём набыў складаную зрубную кампазыцыю: над прастакутным папярочным зрубам прытвора з кубападобнай узвышанай цэнтральнай часткай месьціцца 3-ярусны васьмярык званіцы, завершаны шатром з купалам-цыбулінай. Над пакатым 4-схільным дахам асноўнага аб’ёму ўзвышаецца нізкі 4-гранны пастамэнт да 8-граннага барабана, таксама завершанага купалам-цыбулінай. Уваход вылучаецца нізкім прытворам пад 2-схільным дашкам. Гарызантальна ашаляваныя фасады апярэзваюцца разнымі фрызамі і падзорамі. Усярэдзіне апсыда вылучаецца драўляным іканастасам[1].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.