Царква Ўшэсьця Гасподняга (Столін)

Помнік гісторыі
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Краіна Беларусь
Места Столін
Каардынаты 51°53′07.70″ пн. ш. 26°49′56.40″ у. д. / 51.885472° пн. ш. 26.8323333° у. д. / 51.885472; 26.8323333Каардынаты: 51°53′07.70″ пн. ш. 26°49′56.40″ у. д. / 51.885472° пн. ш. 26.8323333° у. д. / 51.885472; 26.8323333
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Пінская япархія 
Архітэктурны стыль эклектыка
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўшэсьця Гасподняга на мапе Беларусі
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга на Вікісховішчы

Царква Ўшэсьця Гасподняга — помнік гісторыі першай паловы XX стагодзьдзя ў Століне. Знаходзіцца ў цэнтры места пад адрасам вуліца Гарынская, 64. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі, збудаваны ў стылістыцы мураўёвак другой паловы XIX ст. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Новую драўляную царкву ў Століне збудавалі ў 1938 годзе.

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад выкарыстаньня ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы стылістыкі эклектычнай царкоўнай архітэктуры, якую ўлады Расейскай імпэрыі насаджалі ў межах палітыкі маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага. 4-часткавая падоўжна-восевая кампазыцыя вызначаецца неардынарным спалучэньнем зрубаў: званіца, напалову ўрэзаная ў бабінец, які разам зь 5-граннай апсыдай аб’ядноўваюцца агульным дахам у адзіны карабель, які ў цэнтры праразаецца шырокім кубападобным аб’ёмам малітоўнай залі. Вэртыкальнай дамінантай выступае 4-ярусная (нізкі васьмярык на 3 чацьверыках) званіца, завершаная высокім шатром з купалам-цыбулінай. Над 4-схільным дахам асноўнага аб’ёму ўзвышаецца сьветлавы 8-гранны барабан, пакаты шацёр якога таксама завяршаецца купалам-цыбулінай. Бакавыя ўваходы праз бабінец вылучаюцца шырокімі аркавымі праёмамі. Шматплянавасьць агульнай кампазыцыі ўзбагачаецца нізкімі бакавымі рызьніцамі абапал апсыды. Роўнічныя гарызантальна ашаляваныя фасады апярэзваюцца філёнгавым фрызам, падзяляюцца адзінарнымі і здвоенымі аркавымі і квадратнымі аконнымі праёмамі.

Малітоўная заля 2-сьветлавая за кошт адкрытага барабана, які абапіраецца праз канструкцыйную сыстэму ветразяў на 4 слупы. Над бабінцам месьцяцца хоры[1].

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000663