Царква Ўшэсьця Гасподняга (Вельямовічы)
Помнік гісторыі | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга
| |
Ушэсьценская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вельямовічы |
Каардынаты | 52°13′17.71″ пн. ш. 23°25′57.99″ у. д. / 52.2215861° пн. ш. 23.432775° у. д.Каардынаты: 52°13′17.71″ пн. ш. 23°25′57.99″ у. д. / 52.2215861° пн. ш. 23.432775° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | Іван Ігнатавіч Калянкевіч[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўшэсьця Гасподняга | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга на Вікісховішчы |
Царква Ўшэсьця Гасподняга — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Вельямовічах. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьЦаркву Маскоўскага патрыярхату ў Вельямовічах збудавалі ў 1868 годзе з цэглы паводле хадайніцтва берасьцейскага япіскапа Ігнація на месцы драўлянай царквы (Сьвяты Пасад). Падрад на будаваньне ўзялі мяшчане Чарнігаўскай губэрні І. Завенка, В. Хмельнікаў, Г. Назараў і І. Цітоў паводле кантракту 1 жніўня 1865 году. Праект, відаць, распрацаваў архітэктар І. Калянкевіч.
У час Другой сусьветнай вайны будынак атрымаў пашкоджаньні. У 2007—2011 гадох праводзілася аднаўленьне царквы пад кіраўніцтвам ярэя Анатоля Пашкевіча.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад сынадальнага кірунку царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Прасторавая кампазыцыя складаецца з 4 кананічных частак — да асноўнага кубападобнага аб’ёму праз трапэзную далучаюцца званіца і паўкруглая апсыда. Асноўны аб’ём завяршаецца 5-купальлем. У сылюэце будынка дамінуе 3-ярусная шатровая званіца з макаўкай. Атынкаваныя фасады маюць насычаную архітэктурную плястыку, запазычаную з дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы, — аркатурныя паясы, бізантыйскія спараныя аркавыя аконныя праёмы, аб’яднаныя агульнай кілепадобнай аркай, філёнгавы цокаль, кутнія лапаткі, какошнікі, зубчастыя фрызы. Ніжні чацьверыковы ярус званіцы завяршаецца какошнікамі, сярэдні — дэкарыраваны прастакутнымі нішамі і аконнымі праёмамі. Званіца завяршаецца 8-гранным шатром з купалом-цыбулінай.
Заля царквы перакрывалая шатровым скляпеньнем на ветразях, трапэзная — крыжовым[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000074 |