Хрушчы

традыцыйная салодкая страва зь цеста

Хрушчы́ або хрусты́ — кандытарскія вырабы зь бездражджавога цеста.

Хрушчы
украінскія хрушчы
украінскія хрушчы
Асноўны складнік
Распаўсюджаныя складнікімука, яйкі, цукар, шмалец

Прыгатаваньне

рэдагаваць

Вырабляецца з мукі, масла, яек, цукру. У рэцэпце можа быць сьпірт (ром, каньяк, гарэлка) або воцат (можа быць і разам з алькаголем). Замест масла, а часьцей як дадатковы складнік у хрушчы дадаюць троху малочных прадуктаў — малака, сьмятаны або вяршкоў. Цеста для хрушчоў робяць крутое, звычайна ў такім парадку: яйкі расьціраюць з цукрам, пасьля гэтага дадаюць масла (і/або іншыя малочныя прадукты), сьпіртовыя або араматычныя кампанэнты, і ў гэтую масу паступова ўсыпаюць муку, замешваючы досыць крутое цеста.

Цеста раскатваюць у плясты таўшчынёю да 2—3 мм і наразаюць палоскамі шырынёю 2,5 см і даўжынёю 10—12 см. Палоскі складаюць напалову, пераплятаюць у касічку, а канцы зьлепліваюць.

Пасьля гэтага хрушчы зьмяшчаюць у кіпячы шмалец ці алей на 1-2 хвіліны, пакуль у іх ня зьявіцца залацістая афарбоўка.

Абсмажаныя хрушчы пасыпаюць цукровай пудрай. Ядуць як гарачымі, так і халоднымі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Вергуни / Клиновецька Зіновія // Страви й напитки на Україні. — Київ: Час, 1991. — С. 135.
  • Українські народні ласощі / Безусенко Л. М. // Українська національна кухня. — Донецьк: Сталкер, 2002. — С. 207—210.
  • В. Щ. [Варвара Щелоковська] Виргуны. Пища и питье крестьян-малороссов, с некоторыми относящимися сюда обычаями, поверьями и приметами (ru-old) / Янчук Н. А. (ред.) // Этнографическое обозрение. — М.: Т-во Скороп. А. А. Левинсон, 1899. — В. Кн. XL-XLI. — № 1—2. — С. 289.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць