Хэрсонская вобласьць
Хэрсо́нская во́бласьць (па-ўкраінску: Херсо́нська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 28,461 тыс. км². Насельніцтва — 1,083 млн чалавек (2012). Адміністрацыйны цэнтар — места Хэрсон.
Хэрсонская вобласьць | |
Хэрсонска область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Хэрсон |
Улучае | 18 раёнаў |
Найбольшы горад | Хэрсон |
Іншыя буйныя гарады | Кахоўка, Новая Кахоўка, Алёшкі |
Дата ўтварэньня | 13 сакавіка 1941 року |
Губэрнатар | Andriy Putilov (УДАР) |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2012) | 1,083 млн. (2,4%, 22-е месца) |
Шчыльнасьць | 38 чал./км² |
Нацыянальны склад | украінцы — 82,0 % расейцы — 14,1 % беларусы — 0,7 % татары — 0,5 % іншыя — 2,7 % |
Плошча | 28,461 тыс. км² (4,71%) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · сярэдняя вышыня · найніжэйшы пункт | 96,6 м 46 м 0 м |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Код ISO 3166-2 | UA-65 |
Тэлефонны код | +38 055 |
Паштовыя індэксы | 73xxx, 74xxx, 75xxx |
Інтэрнэт-дамэн | kherson.ua; ks.ua |
Код аўтам. нумароў | ВТ |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфічныя зьвесткі
рэдагавацьМесцазнаходжаньне
рэдагавацьРазьмешчаная на поўдні Ўкраіны.
На паўднёвым захадзе амываецца Чорным, а на паўднёвым ўсходзе — Азоўскім марамі. На поўначы рэгіён мяжуе з Днепрапятроўскай, на ўсходзе — з Запароскай, на захадзе — зь Мікалаеўскай абласьцямі, на поўдні — з Аўтаномнай Рэспублікай Крым.
Клімат
рэдагавацьКлімат умерана-кантынэнтальны, засушлівы. Сярэднярочныя тэмпэратуры: летняя +25,4 °C, зімовая −6,1 °C. Максымальная летняя тэмпэратура +44 °C, зімовая −31,5 °C. Працягласьць безмаразовага пэрыяду 179 дзён на рок. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае ад 320 мм да 400 мм.
Рэльеф
рэдагавацьБольшая частка вобласьці ляжыць у межах Прычарнаморскай нізіны.
Для поўначы вобласьці характэрныя паўднёвыя чарназёмы зь ліставым падгрунтам. На поўдні яны пераходзяць у цёмна-каштанавыя і каштанавыя глебы, якія чаргуюцца з саланчакамі.
Карысныя выкапні
рэдагавацьЗь ліку прыродных выкапняў на тэрыторыі вобласьці залягаюць цэмэнтныя ды цагляна-дахоўчатыя гліны, мэргель, крэйда, соль, торф, газ.
Водныя аб’екты
рэдагавацьВобласьць разьмешчаная ў нізкай плыні Дняпра. Амываецца Чорным і Азоўскім марамі, а таксама Сівашам (Гнілым морам) ды Кахоўскім вадасховішчам. На тэрыторыі вобласьці працякае 19 рэчак. Найвялікшыя рэкі: Дняпро — даўжынёй 178 км, Інгулец — даўжнёй 180 км.
Гісторыя
рэдагавацьЗьяўленьне чалавека на тэрыторыі вобласьці датуецца Х—V тыс. да н. э. У III — пач. II тыс. да н. э. большую частку стэпу займалі жывёлагадоўчыя плямёны. У канцы IV — пач. I тыс. да н. э. Хэрсоншчына пачынае засяляцца значна гусьцей. У VІ—III стагодзьдзях да н. э. плямёны скіфаў выціснулі й часткова падначалілі кімэрыйцаў, пасьля чаго яны ўтварылі ўласную дзяржаву — Скіфію.
У IХ ст., з узьнікненьнем г.зв. Кіеўскай Русі Дняпро зрабіўся часткай гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі».
У XIV—XV стагодзьдзях тэрыторыя правабярэжнай Хэрсоншчыны ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі князь Вітаўт збудаваў тут умацаванае мураванае места Сьвятога Яна (цяперашні Бэрыслаў, паводле іншай вэрсіі — Хэрсон) і мытню на пераправе каля выспы Тавань.
З заснаваньнем Запароскай сечы Ніжняе Падняпроўе пачалі засяляць казакі, якія абаранялі гэтыя землі ад турэцкіх захопнікаў.
30 сакавіка 1944 року ў межах УССР была ўтвораная Хэрсонская вобласьць. У яе склад увайшлі Белазэрскі, Бэрыслаўскі, Вялікааляксандраўскі, Галапрыстанскі, Гарнастаеўскі, Каланчацкі, Калініндорфскі (перайменаваны ў Калінінскі, ліквідаваны ў 1962 р.), Кахоўскі, Нававаранцоўскі, Скадоўскі, Хэрсонскі (у складзе Хэрсонскай вобласьці называўся Хэрсонсельскім, ліквідаваны ў 1962 р.), Чаплынскі й Алёшкаўскі Мікалаеўскай вобласьці, Вялікалепэтыскі, Генічаскі, Іванаўскі, Ніжнесерагозкі, Наватраецкі й Сіваскі (ліквідаваны ў 1962 р.) раёны Запароскай вобласьці.
У 2008 годзе ў вобласьці налічвалася 1,107 млн чалавек.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
рэдагавацьВобласьць налічвае 18 адміністрацыйных раёнаў, 9 местаў, зь якія 3 — абласнога значэньня, 31 мястэчка, 88 пасёлкаў, 568 вёсак.