Хавіер «Хаві» Мартынэс Агінага (па-басконску: Javier «Javi» Martínez Aguinaga; нарадзіўся 2 верасьня 1988 году, Эстэльля, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, паўабаронца катарскага клюбу «Катар Спортс» й былы гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Адзін з двух гульцоў у гісторыі сусьветнага футболу, які перамагаў спачатку на чэмпіянаце сьвету, а затым на моладзевым чэмпіянаце Эўропы[4].

Хаві Мартынэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 верасьня 1988(1988-09-02)[1][2] (36 гадоў)
Рост 1,92 м[3]
Вага 89 кг[3]
Пазыцыя апорны паўабаронца, цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Катар Спортс
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2006
2006—2012
2012—2021
2021—
Асасуна Прамэсас
Атлетык Більбао
Баварыя
Катар Спортс
32 (3)
201 (21)
165 (9)
64 (11)
Зборныя
2010—2014 Гішпанія 18 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
14 верасьня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 чэрвеня 2014.

Кар’ера

рэдагаваць

Мартынэс зьяўляецца выхаванцам памплёнскай «Асасуны». Сэзон 2005—2006 гадоў правёў у дублюючай камандзе. Трэнэр «Асасуны» Хасэ Зыганда лічыў юніёра вельмі пэрспэктыўным, параўноўваючы яго з францускім паўабаронцам Патрыкам Віера.

Улетку 2006 году 17-гадовы Мартынэс перайшоў у «Атлетык». Сума трансфэру склала 6 млн эўра. Нягледзячы на юнацкі ўзрост, Хаві згуляў 35 матчаў і забіў 3 мячы. Ягоная гульня й хуткая адаптацыя вырабілі станоўчае ўражаньне на спэцыялістаў. У наступных сэзонах Мартынэс працягнуў прагрэсаваць, праводзячы ня менш за трыццаць матчаў за чэмпіянат.

Шырока ходзяць чуткі аб магчымым пераходзе Мартынэса ў больш прэстыжны клюб. У якасьці пакупнікоў зваліся «Лівэрпул»[5], «Чэлсі»[6] й «Фіярэнтына»[7]. Агент футбаліста назваў прымальнай для трансфэру суму ў 30 млн эўра. У 2010 годзе Мартынэс быў прызнаны найлепшым маладым гульцом году паводле вэрсіі часопіса «Don Balón».

У жніўні 2012 году Мартынэс перайшоў у мюнхэнскую «Баварыю».

Міжнародная

рэдагаваць

11 траўня 2010 году настаўнік галоўнай зборнай Гішпаніі Вісэнтэ дэль Боске ўключыў Мартынэса ў заяўку на чэмпіянат сьвету 2010 году[8]. 29 траўня Хавіер дэбютаваў у складзе асноўнай зборнай, замяніўшы Чаві ў матчы супраць зборнай Саудаўскай Арабіі.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Баварыя»:

Гішпанія:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць