Філіп Косьціч
Фі́ліп Ко́сьціч (па-сэрбску: Filip Kostić; нар. 1 лістапада 1992 году) — сэрбскі футбаліст, паўабаронца турэцкага клюбу «Фэнэрбахчэ» (у арэндзе зь «Ювэнтусу») і нацыянальнай зборнай Сэрбіі.
Філіп Косьціч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 1 лістапада 1992[1][2] (32 гады) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 74 кг і 82 кг | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Фэнэрбахчэ | |
Нумар | 18 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2012 2012—2014 2014—2016 2016—2019 2018—2019 2019—2022 2022— 2024— |
Раднічкі Гронінген Штутгарт Гамбург → Айнтрахт Фр. (арэнда) Айнтрахт Франкфурт Ювэнтус → Фэнэрбахчэ (арэнда) |
57 (5) 45 (11) 59 (8) 61 (9) 0 (0) 129 (18) 66 (3) 6 (1) |
Зборныя | ||
2015— | Сэрбія | 64 (3) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьКосьціч ёсьць выхаванцам крагуевацкага клюбу «Раднічкі», за які і дэбютаваў у чэмпіянаце Сэрбіі. Дзякуючы сваім выступам прыцягнуў увагу эўрапейскіх клюбаў. У выніку перайшоў у нідрляндзкі «Гронінген», склаўшы кантракт 4 красавіка 2012 году. Дэбют прыпаў на 21 кастрычніка 2012 году, але сапраўды выкрыў свой талент у сэзоне 2013—2014 гадоў. Выдатнымі сталі матчы супраць НЭКу і «Гоў Эгэд Іглз». 20 кастрычніка 2013 году паўабаронца адзначыўся голам у браму ПСВ, які стаў адзіным у матчы[3]. 9 жніўня 2014 году Косьціч перабраўся ў Нямеччыну, далучыўшыся да «Штутгарту». Немцы выдаткавалі за набыцьцё футбаліста 6 млн эўра і дадатковы бонус 1 млн эўра[4]. Пасьля таго як «Штутгарт» пазбавіўся месца ў Бундэсьлізе, Косьціч перайшоў у «Гамбург», але і адтуль сышоў пасьля страты клюбам месца ў эліце. Сэрб працягнуў свае выступы ў Нямеччыне, гэтым разам за франкфурцкі «Айнтрахт». 14 красавіка 2022 году Косьціч двойчы ўлучыў мяч у браму «Барсэлёну» на Камп Ноў, чым здабыў перамогу зь лікам 2:3. «Айнтрахт» здабыў перамогу ў Лізе Эўропы, а Косьціч быў абвешчаны гульцам сэзону[5], а таксама стаў найлепшым асыстэнтам. 12 жніўня 2022 году «Ювэнтус» аб’явіў аб падпісаньні дамовы з Косьцічам тэрмінам на 4 гады[6].
Улетку 2024 году з улікам перабудовы клюбу і новым трэнэрам Т’ягу Мотам апынуўся непатрэбным камандзе. У выніку быў выпраўлены ў арэнду ў турэцкі Фэнэрбахчэ[7].
Міжнародная
рэдагаваць7 чэрвеня 2015 году Косьціч дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Сэрбіі ў матчы супраць зборнай Азэрбайджану ў таварыскай перамозе[8].
Дасягненьні
рэдагаваць«Айнтрахт»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2022
«Ювэнтус»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2024
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Filip Kostic // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Filip Kostic // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ «Kostić srušio PSV!». Sportske.
- ^ «Transfer Kostic naar VfB Stuttgart afgerond». FC Groningen.
- ^ «Filip Kostić named 2021/22 UEFA Europa League Player of the Season». UEFA.
- ^ «Filip Kostić signs for Juventus!». Juventus.
- ^ «Filip Kostic joins Fenerbahce on loan». Juventus.
- ^ «Ubedljiva pobeda: Srbija – Azerbejdžan 4:1 (1:1)». Football Association of Serbia.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball