Інстытут фізыкі імя Барыса Сьцяпанава — адзін з галоўных інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваны 17 студзеня 1955 году. Дырэктар — акадэмік НАН Беларусі Мікалай Казак. Гістарычна інстытут спэцыялізаваўся ў галіне лязэрнай фізыкі. Пры інстытуце працуе рада па абароне дысэртацыяў. У інстытуце працуюць 5 акадэмікаў НАН Б, 4 члена-карэспандэнта НАН Б, 41 доктар навук, 107 кандыдатаў навук.

Інстытут фізыкі

Уваход у інстытут (2019 г.)
Папярэднік Сэктар фізыкі і матэматыкі Фізыка-тэхнічнага інстытуту
Дата ўтварэньня 17 студзеня 1955 (70 гадоў таму)
Тып навуковая
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта распрацоўка прыладаў разьліку ўзаемадзеяньня і паскаральнікаў высокаэнэргетычных часьціцаў
Месцазнаходжаньне Менск, Першамайскі раён, прасп. Незалежнасьці, д. 68, корп. 2
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Кіраўнік Сяргей Гапоненка
Намесьнікі па навуковай працы Міхаіл Бялькоў ды Ірына Ніканчук
Намесьнік па інавацыйнай працы Віталь Плаўскі
Навуковая сакратарка Кацярына Жарнікава
Матчына кампанія Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Зьвязаныя кампаніі УП «Цэнтар сьвятлодыёдных і оптаэлектронных тэхналёгіяў»
Колькасьць супрацоўнікаў 330 (2018 г.)
Сайт ifan.basnet.by/by
Колішняя назва Інстытут фізыкі і матэматыкі (да чэрвеня 1959 г.)

Структура

рэдагаваць

Інстытут фізыкі імя Барыса Сьцяпанава мае наступныя навуковыя цэнтры:

  1. «Шыраказонная нана- і мікраэлектроніка» (заг. к. ф.-м. н. Яўген Луцэнка, навуковы кіраўнік д. ф.-м. н. Генадзій Яблонскі)
  2. «Аптычнае дыстанцыйнае зандаваньне» (заг. к. ф.-м. н. Анатоль Чайкоўскі)
  3. «Фатоніка атамных і малекулярных структураў» (заг. д. ф.-м. н. Уладзімер Калінаў)
  4. «Нелінейная оптыка і актываваныя матэрыялы» (заг. акадэмік Валянцін Арловіч)
  5. «Дыягнастычныя сыстэмы» (заг. чл.-кар. НАН Беларусі Уладзімер Белы)
  6. «Лязэрна-аптычныя тэхналёгіі для мэдыцыны і біялёгіі» (навуковы кіраўнік к. ф.-м. н. Віталій Плаўскі)
  7. «Фізыка плязмы» (заг. член-карэспандэнт НАН Беларусі, д. ф.-м. н. Мікалай Тарасенка)
  8. «Фундамэнтальных узаемадзеяньняў і астрафізыкі» (заг. д. ф.-м. н. Юры Курачкін)
  9. «Квантавая оптыка і квантавая інфарматыка» (загадчык акад. Сяргей Кілін)
  10. Выпрабаваньняў лязэрнай тэхнікі (заг. д. ф.-м. н. Вячаслаў Длугуновіч)
  11. Аналітычных спэктральных вымярэньняў (заг. к. ф.-м. н. Міхаіл Бялькоў)
  12. «Лязэрная тэхніка і тэхналёгіі» (заг. д. ф.-м. г. Генадзь Рабцаў)
  13. «Фантоніка ды фотахімія малекул» (заг. к. ф.-м. н. Сяргей Церахаў)
  14. «Нанафатоніка» (заг. к. ф.-м. н. Дзяніс Навіцкі)
  15. Лязэрныя прамысловыя тэхналёгіі (заг. к. ф.-м. н. Ірына Ніканчук)[1].
  1. ^ Навуковыя цэнтры // Інстытут фізыкі імя Барыса Сьцяпанава Праверана 29 мая 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць