Фэлікс Гартман
Фэ́лікс Га́ртман (па-нарвэску: Felix Hartmann; 30 верасьня 1893 — 6 ліпеня 1974) — нарвэскі афіцэр у СС падчас Другой сусьветнай вайны. Меў непасрэднае дачыненьне да вынішчэньня на Беларусі жыдоў і партызанаў[3].
Фэлікс Гартман па-нарвэску: Felix Hartmann | |
30 верасьня 1893 — 8 сакавіка 1974[1] (80 гадоў) | |
Месца нараджэньня | |
---|---|
Месца сьмерці | |
Прыналежнасьць | Нямецкая імпэрыя Трэці райх |
Род войскаў | Войскі СС |
Званьне | штурмбанфюрэр |
Бітвы/войны | Першая сусьветная вайна Нямецка-савецкая вайна Другая сусьветная вайна |
Узнагароды | Жалезны крыж першае клясы |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьБацькі Гартмана былі немцамі, яго бацька быў генэральным консулам Нямеччыны ў Нарвэгіі[4]. Падчас Першай сусьветнай вайны Гартман ваяваў на Ўсходнім і Заходнім франтох, на нямецкім баку[5]. Атрымаў Жалезны крыж першае клясы[4].
Пасьля Першае сусьветнае вайны ўдзельнічаў у фармаваньні Нарвэскае фэдэрацыі вэтэранаў вайны. Гэта прывяло да стварэньня Міжнароднага задзіночаньня вэтэранаў, лідэрам якога пэўны пэрыяд быў Гартман[4].
Падчас Другой сусьветнай вайны ён дасягнуў званьня штурмбанфюрэра.
Гартман гэтаксама, верагодна, распрацаваў плян па адміністрацыі Нарвэгіі ў Беларусі.
Андрэй Катлярчук кажа пра Гартмана наступнае:
Гэта быў чалавек, які кіраваў усімі масавымі забойствамі, і рабіў Галакост у Беларусі, праводзіў антыпартызанскія акцыі. Гартман быў нарвэгам, але ўжо ў І сусьветную вайну ён змагаўся на нямецкім баку, стаў афіцэрам нямецкага войска. Потым ён застаўся ў Нямеччыне. Быў у вэтэранскіх арганізацыях Баварыі, дзе менавіта і нараджалася ідэя нацызму, пануючай белай расы. Прапанова выйшла ад яго. Ён лістуецца з нарвэгамі, з Гімлерам, і прапануе: а ці ня ўзяць нам пад свой кантроль Беларусь?
Пасьля вайны быў асуджаны падчас чысткі здраднікаў. Вёў бізнэс «Felix Hartmann A/S» да скону ў 1974 годзе.[5]
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Morgenbladet (нарв.) — 1974.
- ^ Aftenposten — Schibsted Media, 1943. — ISSN 0804-3116; 0807-2027
- ^ Асбьерн Сварстад (26.09.2012). «У СС было некалькі нарвэскіх масавых забойцаў»
- ^ а б в «Фэліксу Гартману 75 гадоў» (PDF). Людзі і зямля. 09/21/1968.
- ^ а б «Фэлікс Гартман» (PDF). Людзі і зямля. 06.04.1974.