Францішак Ксавэры
Сьвяты Францішак Ксавэры (Франсіска Хаўэр — па-гішпанску: Francisco (de) Javier, па-басконску: Frantzisko Xabierkoa, 7 красавіка 1506, Хаўэр, Навара — 2 сьнежня 1552, востраў Шанчуаньдаа ля ўзьбярэжжа Кітаю) — хрысьціянскі місіянэр і сузаснавальнік Таварыства Езуса (ордэну Езуітаў). Рымска-каталіцкая царква лічыць яго самым пасьпяховым місіянэрам у гісторыі хрысьціянства, якія навярнуў у хрысьціянства большую колькасьць людзей, чым хто б там ні быў, за выключэньнем, быць можа, апостала Паўла.
Францішак Ксавэры | |
па-гішпанску: Francisco Jaso Azpilicueta | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | місіянэр, пісьменьнік, падарожнік-дасьледнік, рыма-каталіцкі ксёндз |
Нарадзіўся | 7 красавіка 1506[1][2] |
Памёр | 3 сьнежня 1552 (46 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацька | Хуан дэ Хаса[d] |
Маці | Марыя дэ Аспілікўэта[d] |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМаладыя гады
рэдагавацьФранцішак Ксавэры нарадзіўся ў арыстакратычнай баскай наварскай сям’і ў замку Хаўэр (Навара, Гішпанія). У 1512 годзе Кастылія ўварвалася ў Навару; шматлікія замкі былі спустошаны, уключаючы замак яго сям’і, а зямля была канфіскавана. Бацька Францыска памёр у 1515 годзе.
Ва ўзросьце 19 гадоў ён адправіўся вучыцца ў Парыскі ўнівэрсытэт, дзе атрымаў ступень ліцэнцыяту ў 1530 годзе; працягнуў вывучаць тэалёгію і пазнаёміўся з Ігнацыем Ляёлам.
15 жніўня 1534 году ў капліцы Манмартру Ігнацы Ляёла, Францішак Ксавэры, П’ер Фабэр, Дыега Ляінэс, Сымон Радрыгэс, Мікалай Бабадзілья, Альфонса Сальмэрон прынесьлі клятву прысьвяціць свае жыцьці Богу; гэтая падзея лічыцца часам засьнаваньня Таварыства Езуса.
Місіянэрская праца
рэдагавацьФранцішак Ксавэры прысьвяціў большую частку свайго жыцьця місіі ў аддаленых краінах. У 1541 годзе Папа Павал III паслаў яго ў партугальскую ўсходнюю Індыю. Францыск Ксавэры пакінуў Лісабон 7 красавіка 1541 году, разам з двума іншымі езуітамі і новым віцэ-каралём Марцінам дэ Соўза, на борце «Сант’яга». Са жніўня таго году да сакавіка 1542 году ён знаходзіцца ў Мазамбіку, а 6 траўня 1542 году прыбыў у Гоа, сталіцу партугальскай Індыі. Афіцыйна пасада Ксавэры ў Гоа было «апостальскі нунцы». Цэнтрам місіянэрскай дзейнасьці Францішка Ксавэрыя ў першыя тры гады яго дзейнасьці быў індыйскі горад Гоа, адкуль ён зьдзяйсьняў шматлікія паездкі па паўднёвай Індыі і суседнім краінам.
20 верасьня 1542 году ён пачаў сваю місію сярод народу паравас, лаўцоў пэрлаў з усходняга берагу паўднёвай Індыі. Потым ён дапамог у навяртаньні ў хрысьціянства караля Траванкарэ з заходняга берагу Індыі, а таксама наведаў востраў Цэйлё. У 1545 годзе ён вырашыў перамясьціць місіянэрскую актыўнасьць на ўсход, на Малукскія астравы (сёньняшняя Інданэзія).
Пасьля прыбыцьця ў Малаку у кастрычніку 1545 году і трох месяцаў марнага чаканьня карабля ў Макасар, ён вырашыў зьмяніць мэту свайго падарожжа. 1 студзеня 1546 году ён пакінуў Малаку і адправіўся на востраў Амбон, дзе ён заставаўся да сярэдзіны чэрвеня. Потым ён наведаў іншыя астравы Малуцкага архіпэлягу. Пасьля гэтага ён вярнуўся на востраў Амбон, а пасьля ў Малаку.
У сьнежні 1547 году ў Малацы Францішак Ксавэры пазнаёміўся зь японцам з Кагосімы якога звалі Андзіра. Андзіра пачуў пра Францыска ў 1545 годзе і накіраваўся ў падарожжа з Кагосімы ў Малаку адмыслова, каб сустрэцца з ім. Пасьля іх знаёмства Францішак вырашыў адправіцца ў Японію. Ён вярнуўся ў Індыю ў студзені 1548 году. Наступныя 15 месяцаў былі прысьвечаныя розным падарожжам і адміністрацыйным справам у Індыі.
Францішак Ксавэры быў вельмі расчараваны нехрысьціянскім жыцьцём і дзеяньнямі партугальцаў, якія перашкаджалі яго працы па эвангэлізацыі мясцовых жыхароў. Ён адправіўся далей, на невядомы Далёкі Ўсход. 15 красавіка 1549 году ён пакінуў Гоа, ізноў наведаў Малаку, і прыбыў у Кантон. Падчас падарожжа яго суправаджалі Андзіра, два іншыя японцы, а таксама айцец Космэ дэ Торэс і брат Хуан Фэрнандэс. З сабой ён узяў дары для «японскага імпэратара», якому зьбіраўся прадставіцца апостальскім нунцыем.
Ксавэры прыбыў у Японію 15 жніўня 1549 году. Ён сышоў на бераг каля Кагосімы, галоўнага порту правінцыі Сацума (востраў Кюсю). Ён быў цяпло сустрэты і заставаўся госьцем сям’і Андзіру да кастрычніка 1550 году. З кастрычніка да сьнежня 1550 году ён жыў у горадзе Ямагуты. Неўзабаве пасьля Калядаў ён выправіўся ў Кіёта, але яму не ўдаецца сустрэцца з імпэратарам. У сакавіку 1551 году ён вярнуўся ў Ямагуты. Тут яму было дазволена прапаведаваць перад даймё, але з прычыны таго, што ён ня ведаў японскай мовы, ён вымушаны быў абмежавацца чытаньнем услых перакладу Катэхізісу.
Урэшце, яго больш чым двухгадовая місія ў Японіі апынулася пасьпяховай. У Хірада, Ямагуты і Бунго ўтварыліся хрысьціянскія парафіі. Ён вырашыў вярнуцца ў Індыю. Падчас падарожжа бура вымусіла карабель спыніцца на востраве каля Гуанчжоў, у Кітаі. Там ён сустрэў багатага гандляра Дыега Пэрэйра, свайго старога сябра па Індыі, які паказаў яму ліст аднаго партугальца, які знаходзіўся пад вартай у Гуанчжоў. Зьняволены прасіў партугальскага пасла заступіцца за яго перад кітайскім імпэратарам. 27 сьнежня 1551 году карабель з Францішкам спыняецца ў Малацы, а ў студзені 1552 году прыбывае назад у Гоа.
17 красавіка ён ізноў адправіўся ў дарогу, разам з Дыега Пэрэйра, які выступаў у якасьці пасла караля Партугаліі, на борце карабля «Санта Круз». Гэтым разам яго мэтай быў Кітай. Аднак ён выявіў, што забыўся свае даверныя граматы. Таму ў Малацы ў яго ўзьнік канфлікт з «капітанам» Альвара дэ Атайдэ дэ Гама, які да таго часу меў поўную ўладу ў гавані. «Капітан» адмовіўся прызнаваць яго тытул нунцыя і запатабаваў ад Пэрэйра адмовіцца ад тытулу пасла, наняць новы экіпаж для карабля і пакінуць дары імпэратару ў Малацы.
Напачатку верасьня 1552 году «Санта Круз» дасягнуў кітайскага востраву Шанчуань, за 10 км ад паўднёвага берагу кантынэнтальнага Кітаю (сучасны павет Тайшань акругі Цзянімэнь), за 200 км на паўднёвы захад ад таго месца, дзе пазьней узьнікне Ганконг. У тыя гады (да заснаваньня Макаа) гэты востраў быў адзіным месцам у Кітаі, якое рэгулярна дазвалялася наведваць эўрапейцам, ды і то толькі для сэзоннага гандлю. Гэтым разам кампанію Францішка складалі студэнт-езуіт Альвара Фэрэйра, кітаец Антоніа і служка з Малябару Крыстафэр. У сярэдзіне лістападу ён паслаў ліст, у якім пісаў, што адзін чалавек пагадзіўся даставіць яго на мацярык за вялікую суму грошай. Адправіўшы назад Альвара Фэрэйра, Францішак застаўся толькі з Антоніа.
Сьмерць
рэдагаваць21 лістапада ён страціў прытомнасьць пасьля імшы. Францішак Ксаверы памёр на востраве 2 сьнежня 1552 году, ва ўзросьце 46 гадоў, ня здолеўшы дасягнуць мацерыковага Кітаю.
Спачатку ён быў пахаваны на гэтым востраве. У лютым 1553 году яго цела было вывезена з вострава Шанчуань і 22 сакавіка 1553 году часова пахавана ў царкве Сьвятога Паўла ў Малацы. 15 красавіка 1553 году Пэрэйра, які вярнуўся з Гоа, перавёз цела ў свой дом.
11 сьнежня 1553 году цела Ксавэрыя было перавезена ў Гоа, дзе яно і знаходзіцца дагэтуль. Раз у 10 гадоў на 6 тыдняў яго нятленнае цела выстаўляюць для ўсеагульнага агляду (апошні раз гэта здаралася ў 2014 годзе). Існуюць розныя меркаваньні пра тое, як цела можа заставацца нятленным такі працяглы час. Некаторыя лічаць, што яго цела было забальзамавана; іншыя настойваюць, што гэта сьведчаньне цуду.
Спадчына
рэдагавацьФранцыск Ксаверы выканаў велізарную працу па распаўсюду хрысьціянства ў краінах Азіі, і як арганізатар, і як першапраходзец. Ён знайшоў кампраміс са старажытнай царквой Сьвятога Тамаша ў Індыі, і тым самым распрацаваў асновы місіянеэрскіх мэтадаў Таварыства Есуса. Ён зьмешваў місію і палітыку, і, у прынцыпе, быў не супраць распаўсюду хрысьціянства сілай (аб гэтым сьведчыць яго ліст каралю Партугаліі Жуану III, напісаны 20 студзеня 1548 году).
Ён валодаў якасьцямі вялікага місіянэра, быў харызматычнай асобай, меў велізарны лінгвістычны талент і заўсёды безь перапынку рваўся наперад. Яго дзейнасьць пакінула значны сьлед у місіянэрскай гісторыі Індыі, Японіі і Кітаю, паказаўшы шлях для далейшых пакаленьняў каталіцкіх місіянэраў, ня толькі езуітаў.
Ён сам змог пабачыць шматлікія вынікі сваёй працы, але мэты, якія ён ставіў перад сабой, былі нашмат большымі. З прычыны таго, што Рыма-каталіцкая царква адказала на яго заклік, зразумеўшы значнасьць таго, што ён рабіў, эфэкт ад яго высілкаў распаўсюдзіўся далёка за межы яго ўласнага ордэну. Шырокаму сёньняшняму распаўсюду ў сьвеце Каталіцкая царква, у значнай ступені, абавязана Францішку Ксавэрыю, Матэа Рычы і ўсяму пакаленьню місіянэраў таго часу.
Прызнаньне
рэдагавацьФранцішак Ксавэры — каталіцкі і англіканскі сьвяты. Ён быў бэатыфікаваны Папам Паўлам V 25 кастрычніка 1619 году і кананізаваны Папам Грыгорыюсам XV 12 сакавіка 1622 году, адначасова з Ігнацыем Ляёлай.
У 1839 годзе Тэадор Джэймз Райкэн заснаваў Брацтва Ксавэрыя, або Кангрэгацыю Сьвятога Францішка Ксавэрыя. У наш час у ЗША існуюць больш за 20 вышэйшых навучальных устаноў, якія спансуюцца гэтай кангрэгацыяй.
Ксавэры зьяўляецца сьвятым — заступнікам Аўстраліі, Барнэа, Кітаю, Індыі, Гоа, Японіі, Новай Зэляндыі. Шматлікія цэрквы і ўнівэрсытэты па ўсім сьвеце названы ў гонар Францішка Ксавэрыя.
Яго дзень памяці ў Каталіцкай Царкве — 3 сьнежня.