Павал III (папа рымскі)

Па́вал III (па-лацінску: Paulus PP. III), сьвецкае імя Алясандра Фарнэзэ (па-італьянску: Alessandro Farnese; 29 лютага 146810 лістапада 1549) — папа рымскі з 13 кастрычніка 1534 году па 10 лістапада 1549 году. Наведваў лекцыі гуманіста Пампоніюса Лета. Ва ўзросьце 25 гадоў, ня маючы духоўнага сану, быў прызначаны папам Аляксандрам VI кардыналам і эпіскапам адразу трох дыяцэзіяў. Сваёй кар’ерай ён быў абавязаны сястры, Джуліі Фарнэзэ, якая была палюбоўніцай папы Аляксандра VI. Юліюс II ўзнагародзіў Алясандра чацьвёртым, а Клімэнт VII — пятым эпіскапствам. У 1534 годзе быў абраны папам рымскім.

Павал III (папа рымскі)
па-лацінску: Paulus PP III
Titian - Pope Paul III - WGA22962.jpg
Пасьвечаньні
Кансэкрацыя
 Леў X, Lorenzo Pucci[d] і Andrea della Valle[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 29 лютага 1468[1][2]
Памёр 10 лістапада 1549[1][2] (81 год)
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[3]
Бацькі П’ер Люіджы Фарнэзэ Старэйшы[d]
Giovanna Caetani[d]
ДзеціКанстанца Фарнэзэ[d], Ранучыё Фарнэзэ[d] і П’ер Люіджы Фарнэзэ[d]
Адукацыя
Заняткікаталіцкі сьвятар
Гербгерб

Кардыналы разьлічвалі, што дасьведчаны ў палітычных справах Фарнэзэ зможа ўмела манэўраваць паміж Францыяй і Габсбургамі. Пачатак ягонага пантыфікату не паказваў на тое, што ён мае намер правесьці рэформу звычаяў папскай курыі.

У першай палове XVI стагодзьдзя папства ў шэрагу заходнеэўрапейскіх дзяржаваў пацярпела шэраг паразаў. Нават у асяродзьдзі італьянскага духавенства, у прыватнасьці ў папскіх колах, заўважалася трывога. У сувязі з ростам лютэранскіх ідэяў у Італіі папа Павал III у 1536 выдаў булу, якая пагражала адлучэньнем ад царквы за ўсялякую апэляцыю да сабора. У 1542 Павал III вырашыў выкарыстаць досьвед гішпанскай інквізыцыі й булай «Licet ab initio» заснаваў у Рыме цэнтральны інквізыцыйны трыбунал з неабмежаванымі правамі.

У 1540 Павал III булай «Regiminis militantis ecclesiae» зацьвердзіў езуіцкі ордэн зь пералікам першых дзесяці ягоных чальцоў-заснавальнікаў.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Павал III (папа рымскі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б RKDartists
  2. ^ а б BeWeB
  3. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.