Імша
набажэнства ў каталіцкай царкве
Імша́ (лац. missa) — асноўнае літургічнае дзеяньне Рыма-Каталіцкага Касьцёла — цэлебрацыя эўхарыстыі ў лацінскай (рымскай) традыцыі. Асноўным момантам імшы зьяўляецца пераісточаньне або кансэкрацыя: перамяненьне хлеба й віна ў Цела й Кроў Хрыста адпаведна.
Рымская імша зь некаторымі адрозьненьнямі захавалася таксама ў лютэранскай і англіканскай цэрквах.