Утрэхт (горад)
У́трэхт (па-нідэрляндзку: Utrecht) — места ў Нідэрляндах, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Места зьяўляецца часткай Рандстаду (па-нідэрляндзку: Randstad) — аглямэрацыі, якая складаецца з чатырох найбуйнейшых местаў Нідэрляндаў — Амстэрдаму, Ратэрдаму, Гаагі ды самога Ўтрэхту. Места разьмешчанае ў цэнтральнае частцы краіны. Насельніцтва 349 234 чалавекі (на 31 траўня 2018 году).
Утрэхт | |||||
нід. Utrecht | |||||
Панарама Ўтрэхту з вышыні птушынага палёту | |||||
| |||||
Краіна: | Нідэрлянды | ||||
Правінцыя: | Утрэхт | ||||
Кіраўнік: | Sharon Dijksma[d] | ||||
Плошча: | 99,32 км² | ||||
Вышыня: | 5 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 349 234 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3516,25 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 030 | ||||
Паштовы індэкс: | 3450–3455, 3546, 3500–3585 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°5′27″ пн. ш. 5°7′18″ у. д. / 52.09083° пн. ш. 5.12167° у. д.Каардынаты: 52°5′27″ пн. ш. 5°7′18″ у. д. / 52.09083° пн. ш. 5.12167° у. д. | ||||
Утрэхт | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.utrecht.nl/ |
З часоў залатога веку (амаль усё XVII стагодзьдзе), Утрэхт быў адным з найважнейшых местаў паўночных Нідэрляндаў, пакуль Амстэрдам ня стаў культурным і эканамічным цэнтрам краіны.
Сёньня Ўтрэхт — найбуйнейшы адукацыйна-навуковы цэнтар Нідэрляндаў. У месьце знаходзіцца Ўтрэхцкі ўнівэрсытэт — найвялікшы ў краіне, акрамя таго, ў межах места разьмясьціліся шэраг іншых вышэйшых навучальных установаў. Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу, Утрэхт зьяўляецца буйным транспартным вузлом (чыгункі ды аўтамабільных дарог).
Гісторыя
рэдагавацьУ сярэдзіне I стагодзьдзя н.э. рымскі военачальнік Карбулён (Corbulo) пабудаваў фартэцыю Траектум (Traiectum) з дрэва і зямлі на беразе Райну, які ў той час меў рэчышча ў гэтым месцы (цяпер рэчышча значна зрушылася). У фартэцыі магло знаходзіцца да 600 жаўнераў. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца Саборны пляц (Domplein) з саборам.
Фартэцыя была адным з умацаваньняў на мяжы Рымскай імпэрыі. Для такіх фартэцыяў існаваў загад, як іх будаваць. Гэта была тэрыторыя 150х200 мэтраў, акружаная завостраным зьверху і ашчаціненым зьнізу пікамі або калючкамі частаколам. Па-за фартэцыяй знаходзілася невялікая вёска. Адметнай асаблівасьцю фартэцыі Траектум быў храм, які знаходзіўся ў ейнай сярэдзіне.
Пасьля батаўскага паўстаньня 69 году ў фартэцыі Траектум запанаваў мір, аднак у II стагодзьдзі пачасьціліся напады германскіх плямёнаў, і каля 270 году рымляне яе пакінулі. Пасьля сыходу рымлянаў Утрэхт увесь час заставаўся населеным пунктам. У 1122 годзе ён атрымаў правы гораду ад біскупа. Горад быў акружаны мурам, і неўзабаве стаў адным з самых квітнеючых гарадоў паўночных Нідэрландаў, у прыватнасьці дзякуючы катэдры біскупа.
У 1528 годзе, у сувязі з уздымам Рэфармацыі, біскуп саступіў сваю ўладу над горадам імпэратару Сьвятой Рымскай імпэрыі Карлу V. У 1579 годзе ва Ўтрэхце была падпісаная Ўтрэхцкая унія. У 1672 годзе горад быў акупаваны французамі.
У 1713 годзе ва Ўтрэхце быў падпісаны мірны дагавор, які паклаў канец вайне за гішпанскую спадчыну. У 1723 годзе Ўтрэхт становіцца сусьветным цэнтрам старакаталіцтва. У 1843 годзе чыгунка злучыла Ўтрэхт з Амстэрдамам. У час Другой Сусьветнай вайны быў акупаваны нацысцкай Нямеччынай.
Славутасьці
рэдагаваць- Домскі сабор
- Сабор Сьвятой Катарыны
- Нідэрляндзкі чыгуначны музэй
- Музэй музычных аўтаматаў
- Абсэрваторыя Сонэнборг
- Цэнтральны музэй Утрэхту
- Дом Папы — дом, у якім у 1459 годзе нарадзіўся будучы папа Адрыян VI
- Дом Рытвэльда-Шрэдэра — будынак, пабудаваны ў 1924 годзе Герытам Рытвэльдам і ўключаны ў 2000 годзе ў Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО
Асобы
рэдагаваць- Адрыян VI — папа
- Ёган Вілем Бэен — нідэрляндзкі палітык
- Роб дэ Віт — футбаліст
- Сыльвія Крыстэль — акторка, пісьменьніца
- Марка ван Бастэн — футбольны трэнэр
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьУтрэхт (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (анг.) (нід.)