Сыльвія Марыя Крыстэль (па-нідэрляндзку: Sylvia Maria Kristel; 28 верасьня 1952, Утрэхт, Галяндыя18 кастрычніка 2012, Утрэхт, Галяндыя) — нідэрляндзкая акторка, пісьменьніца.

Сыльвія Крыстэль
Крыстэль у Парыжы на прэзэнтацыі дакумэнтальнага фільма пра сваё жыцьцё, 25 верасьня 2007
Род дзейнасьці акторка, пісьменьніца
Дата нараджэньня 28 верасьня 1952 (71 год)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 кастрычніка 2012
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак стрававода[d] і рак лёгкіх
Месца пахаваньня
Занятак акторка
Жанры эротыка

Біяграфія рэдагаваць

Сыльвія пачаткі сваю кар'еру ў якасьці мадэлі. У 1973 годзе дэбютавала ў фільме «Аголеная за плотам» ("Naakt over de schutting»), у тым жа годзе заваявала тытул «Міс тэлебачаньне Эўропы». Ледзь пазьней Крыстэль заўважыў галяндзкі рэжысэр Жуст Жакен і прапанаваў ёй ролю ў першай сваёй буйнай карціне «Эмануэль» (1974). Фільм вырабіў фурор ва ўсім сьвеце, паклаўшы пачатак сэксуальнай рэвалюцыі 1970-х гг. і руху фэміністак. На тэму Эмануэль былі зьнятыя 6 афіцыйных фільмаў з удзелам Крыстэль і мноства вольных «аднайменных» працягаў, нягледзячы на тое, што лягічны ланцужок быў завершаны ў канцы трылёгіі.

У кар'еры Крыстэль былі яшчэ эпізадычныя ролі ў фільмах рознага і адкрыта сумніўнага ўтрыманьня і шоў на кабэльным тэлебачаньні, але гэта было ўжо не то, не тая папулярнасьць і не тая слава.

У 1979 годзе Сыльвія Крыстэль зьнялася ў двух галівудзкіх карцінах: «Аэрапорт 79» і «Аголеная бомба». Сярод іншых вядомых кінапрац акторкі фільмы «Палюбоўнік лэдзі Чатэрлей» (1981), «Прыватныя ўрокі» (1981), «Мата Хары» (1985).

Фільмы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  1. ^ https://www.britannica.com/biography/Sylvia-Kristel
  2. ^ http://www.nytimes.com/2012/10/19/arts/sylvia-kristel-60-dies-starred-in-emmanuelle.html