Стакгольмскі архіпэляг

(Перанакіравана з «Стакгольмскія шхэры»)

Стакгольмскі архіпэляг, таксама Стакгольмскія шхэрыархіпэляг на ўсходзе Швэцыі, ва ўсходняй частцы лэну Стакгольм. Найбуйнейшы архіпэляг краіны і другі ў Балтыйскім моры (пасьля Архіпэлягава мора ў Фінляндыі). Працягнуўся на 150 км (80 марскіх міляў) з поўначы на поўдзень (ад востраву Аргольма да маяку Ляндсурт на востраве Эя) і на 80 км (43 марскія мілі) з захаду на ўсход (ад мацерыковай часткі Стакгольму да астравоў Свэнска Гёгарна). У архіпэлягу налічваецца больш за 24 000 астравоў, выспаў і шхэраў[1]. Агульная плошча 1 700 км², зь якіх 530 км² — суша. У Стакгольмскім архіпэлягу налічваецца каля 10 000 жылых дамоў і каля 50 000 лецішчаў[2]. Найбуйнейшымі астравамі зьяўляюцца Вэрмдэ, Інгарэ, Грында. Па стане на 2005 год насельніцтва архіпэлягу складала 14 212 чалавек[3]. Архіпэляг зьяўляецца важным турыстычным аб’ектам і ўлюбёным месцам адпачынку.

Стакгольмскі архіпэляг
Stockholms skärgård
Б’ёркшэр — адна са шхэраў Стакгольмскага архіпэлягу
Амываючая
акваторыя
Балтыйскае мора
Колькасьць
астравоў
больш за 24 000
Найбуйнейшы
востраў
Вэрмдэ
Агульная плошча 1700 км²
Краіна Швэцыя
Насельніцтва 14 212 чал. (2005)
Шчыльнасьць насельніцтва 8,36 чал./км²
Каардынаты 59°23′16″ пн. ш. 18°44′09″ у. д. / 59.38778° пн. ш. 18.73583° у. д. / 59.38778; 18.73583Каардынаты: 59°23′16″ пн. ш. 18°44′09″ у. д. / 59.38778° пн. ш. 18.73583° у. д. / 59.38778; 18.73583
Стакгольмскі архіпэляг на мапе Швэцыі
Стакгольмскі архіпэляг
Стакгольмскі архіпэляг
Стакгольмскі архіпэляг
Стакгольмскі архіпэляг

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Стакгольмскі архіпэлягсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Hedenstierna, Bertil (1989). Skärgårdsöar och fiskekobbar. "D.1". Stockholm: Rabén & Sjögren. sid. 10.
  2. ^ ”Kustkulturen”. Kustguiden.
  3. ^ Årsstatistik för Stockholms län och landsting (Regionplane- och trafikkontoret, Stockholms läns landsting).