Управа Камітэту дзяржаўнае бясьпекі Рэспублікі Беларусь па Віцебскае вобласьці — управа Камітэту дзяржаўнае бясьпекі. Акруга дзейнасьці — Віцебская вобласьць.

Управа КДБ па Віцебскае вобласьці
Відвыканаўчая ўлада
Праўны станустанова
ЗадачаВыкананьне дзяржаўных патрэбаў
Сядзібабудынак
МесцазнаходжаньнеСьцяг Беларускай ССРСССР, БССР, Віцебская вобласьць, Віцебск
Дзейнічае ў месцахСьцяг БеларусіБеларусь, Віцебская вобласьць
Службовыя мовырасейская, беларуская
Галоўная ўправаКДБ
Прэзыдэнт Беларусі
Зьвязаныя службыУУС Віцебскага аблвыканкаму
Віцебскі абласны суд
Колішняя назваУправа Камітэту дзяржаўнае бясьпекі СССР па Віцебскае вобласьці

Паўнамоцтвы

рэдагаваць
  • наладжаньне выкананьня падпарадкаванымі ўстановамі выкананьня заканадаўства аб забесьпячэньні дзяржаўнай бясьпекі;
  • папярэджаньне, выяўленьне ды апавяшчэньне прэзыдэнта аб пагрозах дзяржаўнай бясьпецы;
  • удзел у ахове масавых грамадзкіх мерапрыемстваў;
  • ахова замежных установаў дзяржавы, іх супрацоўнікаў зь сем’ямі, а таксама пасланых за мяжу грамадзянаў, якія маюць допуск да дзяржаўных таямніцаў, ды іх сем’яў;
  • удзел у падрыхтоўцы заканадаўчых прапановаў;
  • выведка;
  • супрацьвыведка, у тым ліку ва ўзброеных сілах ды іншых войсках, Памежным камітэце, Міністэрстве ўнутраных справаў, Камітэце дзяржаўнага кантролю, Міністэрстве па надзвычайных сытуацыях, на мытні ды ў Міністэрстве па падатках і зборах;
  • супрацьдзеяньне экстрэмізму ды змаганьне супраць арганізаванай злачыннасьці, хабарніцтва, кантрабанды, незаконнага перасяленьня ды абароту наркотыкаў, псыхатропных рэчываў, зброі ды ядзерных матэрыялаў;
  • ахова абаронных прадпрыемстваў, шляхоў зносінаў ды сувязі;
  • вышук, дазнаньне ды папярэдняе сьледзтва;
  • стварэньне сродкаў вышуку ў сетках сувязі;
  • папярэджаньне аб недапушчальнасьці супрацьпраўнай дзейнасьці;
  • утрыманьне ў сьледчым ізалятары арыштаваных, затрыманых ды асуджаных асобаў;
  • крыміналістычнае забесьпячэньне вышуку ды крымінальна-працэсуальных дзеяньняў, што праводзяцца падпарадкаванымі ўстановамі;
  • захоўваньне, улік ды вызначэньне парадку выкарыстаньня матэрыялаў дзейнасьці падпарадкаваных установаў;
  • нагляд за ды вынясеньне загадаў аб абароне дзяржаўных таямніцаў, а таксама выдача ўстановам дазволаў на дзейнасьць з выкарыстаньнем дзяржаўных таямніцаў;
  • абарона дзяржаўных таямніцаў;
  • забесьпячэньне ўрадавай сувязьзю прэзыдэнта, прэм’ер-міністра ды старшыняў палатаў Нацыянальнага сходу;
  • забесьпячэньне тайнапіснай ды інжынэрна-тэхнічнай бясьпекі шыфраванай сувязі ў дзяржаве ды яе замежных установах;
  • парадкаваньне паслугаў шыфраваньня зьвестак;
  • ліцэнзаваньне тайнапісу;
  • улік частотных прысваеньняў ды ўласьцівасьцяў сыгналаў выпраменьвальных радыёэлектронных сродкаў, а таксама выяўленьне супрацьпраўных радыёперадачаў;
  • падтрыманьне баегатоўнасьці падначаленых установаў ды наладжаньне забесьпячэньня імі парадкаў надзвычайнага й ваеннага становішчаў;
  • стварэньне запасу супрацоўнікаў зь ліку ваеннаабавязаных, іх улік ды найм у ваенны час;
  • выраб ды выкарыстаньне дакумэнтаў іншых установаў для ўтойваньня асобаў супрацоўнікаў, прыналежнасьці падначаленых установаў, іх памяшканьняў, транспартных сродкаў, апэратыўна-вышуковай дзейнасьці ды спрыяльных ім асобаў, а таксама атрыманьне блянкаў дакумэнтаў, службовых пасьведчаньняў установаў ды ўзораў іх запаўненьня;
  • ахова бясьпекі супрацоўнікаў ды іх сем’яў;
  • ахова ўласнай бясьпекі;
  • удзел у забесьпячэньні абароны ахованых асобаў ды месцаў;
  • удзел у вызначэньні парадку знаходжаньня ў дзяржаве іншаземцаў, наданьня ім прытулку ды абароны;
  • даведкавае забесьпячэньне дзейнасьці падначаленых установаў;
  • распрацоўка, выраб ды пачынка шыфравальных сродкаў;
  • ухваленьне ды нагляд за выкананьнем ведамасных пастановаў;
  • узаемадзеяньне зь іншымі дзяржаўнымі ўстановамі;
  • заключэньне міжнародных дамоваў з адпаведнымі службамі іншых дзяржаваў ды міжнароднымі арганізацыямі;
  • накіраваньне прадстаўнікоў КДБ у іншыя дзяржавы па ўзгадненьні зь іх адпаведнымі службамі;
  • выкананьне пастановаў прэзыдэнта аб стварэньні, пераўтварэньні ды касаваньні падначаленых КДБ установаў;
  • падрыхтоўка, перападрыхтоўка ды павышэньне кваліфікацыі супрацоўнікаў у навучальных установах;
  • падрыхтоўка паводле дамоваў чыноўнікаў іншых дзяржаваў;
  • закуп ды прыём узбраеньняў ды абсталяваньня для падпарадкаваных установаў, а таксама будаўніцтва ды перабудова будынкаў для іх;
  • выдаткоўваньне на падпарадкаваныя ўстановы ды агляд выкарыстаньня вылучаных ім сродкаў;
  • пэнсійнае забесьпячэньне звольненых супрацоўнікаў[1].
  1. ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2004 г. №556 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь. Праверана 25 жніўня 2010 г.