Удзельнік:Lamela10/Чарнавік
Канстанцін Паклонскі (???, Магілёў, Вялікае Княства Літоўскае — каля 1662 г., ???) — беларускі шляхціч, удзельнік падзей Крывавага Патопу, кіраўнік беларускага казацкага полку.
Біяграфія і дзейнасьць
рэдагавацьКанстанцін Паклонскі паходзіў родам з Палесься, зь Пінскага павету Вялікага Княства Літоўскага, з праваслаўнай шляхецкай сям'і і гербу «Слепаворан»[1]. Радавое прозьвішча фігуруе таксама ў форме “Водзгір-Паклонскі”[2]. На думку Генадзя Сагановіча, падвойнае імя К. Паклонскага сьведчыла аб каталіцкім веравызнаньні[3]. Выступаў як абаронца праваслаўя[4]. Меў моцныя сувязі з Іванам Залатарэнкам і Багданам Хмяльніцкім[5]. 5 чэрвеня 1654 году перайшоў на маскоўскі бок да войскаў цара Аляксея Міхайлавіча[6]. Падкрэсьліваў неабходнасьць апоры на мясцовы элэмэнт[7]. Значным посьпехам К. Паклонскага стала схіленьне 16 жніўня 1654 году да капітуляцыі жыхароў мястэчка Чавусы[8]. З 12 верасьня 1654 году пачаў карыстацца тытулам «полковник белоруский»[9]. Пастаянна набываў сабе новых прыхільнікаў у змаганьні з войскамі Рэчы Паспалітай[10]. Утварыў жыдоўскі пагром у Магілёве[11]. На мяжы верасьня й кастрычніка 1654 году схіліў Крычаў да капітуляцыі[12]. Неўзабаве ў сьнежні 1654 году адносіны паміж Паклонскім, украінскімі казакамі і Аляксеем Міхайлавічам вельмі пагоршыліся[13]. Іван Залатарэнка ў накіраваным лісьце К. Паклонскаму абвінавачваў яго ва ўхіленьні ад сустрэчы й заклікаў здацца Запароскаму войску, К. Паклонскі ж накіраваў гэты ліст цару Аляксею Міхайлавічу[14]. Займаўся забойствам маскоўскіх стральцоў і салдатаў, што “государевых стрельцов и солдатов в уезде и в городе на карауле по воротам бьют, и от их бою многие лежат при смерти”[15].
Вясной 1655 году вярнуўся на бок Януша Радзівіла пад ягонае камандаваньне [16]. Прызывая да себя былых казакаў, якія раней былі пад ягоным кіраўніцтвам, Паклонскі адзначаў:
С Москвой нам не век жить, знаете, какие она мерзости наделала. Мы в лучшей вольности прежде за ляхами были, чем теперь живут наши, собственные глаза мои видели, как бездельно поступала Москва с честными женами и девицами», «насмотрелся я над кутеинскими монахами как Москва почитает духовенство и вещи церковные; в церкви престолы сами обдирали и все украшения церковные и столицу отослали, а самих чернецов в неволю заслали, а что с отцом митрополитом и другими духовными делают. Жаль, вместо лучшего в худшую неволю попали» | ||
[17].
Згодна з А. Латышонкам, К. Паклонскі зьяўляецца ўнікальнай постацьцю ў беларускай гісторыі, ягоная дзейнасьць можа разглядацца як першая праявай “нацыянальнай ідэі” на беларускіх землях у сярэднявеччы[18].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ А. Латышонак, Нацыянальнасьць – Беларус, 2009, стр. 239
- ^ A. Rachuba, Pokłoński (Wodzgir-Pokłoński) Konstanty Wacław, PSB, t. 27, s. 234.
- ^ Невядомая вайна: 1654-1667. — Мн.:Навука і тэхніка, 1995, стр. 20
- ^ АЮЗР. Т. 14., стр. 191-192
- ^ АЮЗР. Т. 14., стр. 681
- ^ А. Латышонак, Нацыянальнасьць – Беларус, 2009, стр.238
- ^ АЮЗР. Т. 14., стр 198-199
- ^ А. Латышонак, Нацыянальнасьць – Беларус, 2009, стр. 240
- ^ АЮЗР. Т. 14., стр. 257-258
- ^ АЮЗР. Т. 14., стр 233-234
- ^ АЮЗР. Т. 14., стр. 259
- ^ АЮЗР. Т. 14., стр. 397, 400, 407-411, 417-422
- ^ А. Латышонак, Нацыянальнасьць – Беларус, 2009, стр. 245
- ^ А. Латышонак, Нацыянальнасьць – Беларус, 2009, стр. 243
- ^ АЮЗР. Т. 14., стр. 439-440
- ^ АЮЗР. Т. 14., стр. 621-622
- ^ С. Соловьев, История России с древнейших времен. Книга V. 1613-1657, стр. 94
- ^ А. Латышонак, Нацыянальнасьць – Беларус, 2009, стр. 321