Новая Паўднёвая Грэнляндыя[1] (Паўднёвая Грэнляндыя[2], радзей Зямля Морэла) — востраў-прывід, зарэгістраваны ў сакавіку 1823 году амэрыканскім капітанам Бэнджамінам Морэлам у часе прамыслова-дасьледніцкай экспэдыцыі на шхуне «Ўосп» (па-ангельску: Wasp — «Аса») у антарктычным моры Ўэдэла. У сваёй кнізе «Аповед аб чатырох падарожжах» («па-ангельску: Narrative of Four Voyages»), напісанай празь дзевяць гадоў, Морэл указвае дакладныя каардынаты вострава і прыблізнае апісаньне яго берагавой лініі, якая пралегла, паводле яго сьведчаньняў, на больш чым 480 км.
- ^ Albert-Montémont [1] = Bibliothèque universelle des voyages / Armand-Aubrée. — 1833 Т. 3. — С. 39-40.
- ^ Conrad Malte-Brun [2] = Géographie universelle de Malte-Brun / Boulanger et Legrand. — 1864. — 347 с.