УУС Берасьцейскага аблвыканкаму

Управа ўнутраных справаў Берасьцейскага аблвыканкаму — управа Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі па Берасьцейскай вобласьці. Разьмешчаная ў Берасьці.

УУС Берасьцейскага аблвыканкаму
Месцазнаходжаньне 224000, г. Берасьце, вул. Камуністычная, 28, Беларусь
Сяброўства Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі
Начальнік Алег Шулякоўскі
Матчына кампанія Берасьцейскі аблвыканкам

Мае ў падпарадкаваньні раённыя і мескія аддзелы ўнутраных спраў Берасьцейскае вобласьці. Начальнік УЎС прызначаецца міністрам унутраных справаў. Начальнік УЎС мае званьне генерал-маёр міліцыі.

Сьпіс РАУСРэдагаваць

Сьпіс дзейных РАУС[1]:

КіраўнікіРэдагаваць

Санкцыі ЭЗ, ЗША й іншых краінаўРэдагаваць

2 кастрычніка 2020 году кіраўнік Управы генерал-маёр міліцыі Аляксандар Астрэйка быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу як адказны, паводле рашэньня Эўрапейскае рады(be), за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня супраць мірных дэманстрантаў на Беарасьцейшчыне ў сувязі з прэзыдэнкімі выбарамі 2020 году: адвольныя арышты, празмернае ўжываньне сілы й жорсткае абыходжаньне, у тым ліку катаваньні. У той жа дзень у сьпіс быў унесены тагачасны намеснік гомельскай Управы (пазьней узначаліў берасьцейскую) Алег Шулякоўскі[4]. Акрамя таго, Астрэйку й Шулякоўскага ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Канада[5], Вялікабрытанія[6], Швайцарыя[7][8]. 20 лістапада да кастрычніцкіх санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя й Украіна[9].

21 чэрвеня 2021 году Ўправа й яе былы кіраўнік Астрэйка былі ўнесеныя ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША як адказныя за жорсткія разгоны ўдзельнікаў мірных акцый пратэсту ў Берасьці: гвалт у дачыненьні да мірных пратэстоўцаў і затрыманых журналістаў, якія спрабавалі асьвятляць пратэсты[10][11][12].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ УУС Берасьцейскага аблвыканкама(недаступная спасылка)
  2. ^ Лукашэнка змяніў кіраўніцтва рэгіянальнай міліцыі ды БТ. Белсат (2021-04-30). Архіўная копія ад 2021-08-10 г.
  3. ^ Кіраўніцтва УУС(недаступная спасылка)
  4. ^ Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
  5. ^ Belarus sanctions(анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2020-10-15). Праверана 2021-09-19 г.
  6. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(анг.). gov.uk(en)Праверана 2020-12-25 г.
  7. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus(анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  8. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot)(анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  9. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus(анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
  10. ^ Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus(анг.). Міністэрства фінансаў ЗША(en) (2021-06-21). Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
  11. ^ Паралельна з ЕЗ санкцыі пашырылі ЗША. Белсат (2021-06-21). Архіўная копія ад 2021-08-10 г.
  12. ^ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША(en)