Цукрын
Цукрын — бясколерныя крышталікі салодкага смаку, маларашчынальныя ў вадзе. Цукрын уяўляе сабой крышталегідрат натравай солі, якая ў 300—500 разоў саладзейшая за цукар. Цукрын не засвойваецца арганізмам, таму выводзіцца разам з брулямі.
Гісторыя
рэдагавацьЦукрын быў выпадкова адкрыты ў 1879 годзе пры дасьледаваньні акісьленьня 2-талуолсульфанаміду, якое праводзіў Канстантын Фальбэрг у лябараторыі прафэсару Айра Рэмсэна ва ўнівэрсытэце Джона Гопкінса. У 1884 годзе Фальбэрг запатэнтаваў спосаб атрыманьня цукрыну і пачаў ягоную прамысловую вытворчасьць.
Фізычныя ўласцівасьці і атрыманьне
рэдагавацьЦукрын выглядае як бясколерныя крышталі салодкага смаку, дрэнна раствараецца ў вадзе (1:250) і сьпірце (1:40). Тэмпэратура плаўленьня крышталяў складе 228—229 °C.
Цукрын можа быць атрыманы рознымі спосабамі. Першапачаткова Рэмсэн і Фальдбэрг атрымалі яго з талуолу шляхам сульфаваньня хлёрсульфонавай кісьляй. Хлёрангідрыд, які пры гэтым атрымліваўся, ператваралі ў амід, які акісьлялі пэрманганатам калю. Гэты мэтад быў неэфэктыўным.
Толькі ў 1950 годзе ў кампаніі Maumee Chemical Company у штаце Агаё быў распрацаваны мэтад, які дазваляе выпрацоўваць цукрын у прамысловых маштабах. Гэты мэтад заснаваны на рэакцыі антранілавай кісьлі з азоцістай кісьляй, дыяксідам серы, хлёрам і аміякам. Іншы мэтад, распрацаваны ў 1967 годзе, заснаваны на рэакцыі бэнзілхлярыду.
Ужываньне
рэдагавацьЦукрын ужываюць замест цукру пры дыябэце, а таксама як сурагат цукру.
У харчовай прамысловасьці цукрын зарэгістраваны ў якасьці харчовага дадатку E954. Як і іншыя падсаладзіцелі, цукрын ня мае пажыўных ўласьцівасьцяў і зьяўляецца тыповым ксэнабіётыкам.
У наш час харчовае выкарыстаньне цукрыну моцна скарочана, хоць выпускаюцца падсаладзіцелі на цукрыне, як то сукразыт, а ў напоях і некаторых іншых прадуктах выкарыстоўваюць сумесі падсаладзіцеляў, з прычыны таго, што быўшы выкарыстаны сам па сабе дае ня вельмі прыемны мэталічны прысмак.
Прадукт узаемадзеяньня тэтрагідрахіналіну і іміду 2-сульфабэнзойнай кісьлі знаходзіць ужываньне ў складзе кампазыцыяў на аснове мэтакрылатаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасьці клеяў для мэталаў.
Літаратура
рэдагаваць- Теддер Дж., Нехватал А., Джубб А. Промышленная органическая химия. — М.: Мир, 1977.