Т’ягу Сылва
Т’я́гу Эмілія́ну да Сы́лва (па-партугальску: Thiago Emiliano da Silva; нарадзіўся 22 верасьня 1984 году, Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, абаронца клюбу «Флумінэнсі» і нацыянальнай зборнай Бразыліі.
Т’ягу Сылва | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 верасьня 1984[1][2] (40 гадоў) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 79 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Флумінэнсі | |
Нумар | 3 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1900—2004 2004—2005 2005 2005—2007 2006 2007—2009 2009—2012 2012—2020 2020—2024 2024— |
Пэдрабранка Жувэнтудэ Порту Дынама Масква → Флумінэнсі (арэнда) Флумінэнсі Мілян Пары Сэн-Жэрмэн Чэлсі Флумінэнсі |
25 (3) 35 (3) 0 (0) 0 (0) 14 (0) 50 (6) 93 (5) 204 (9) 113 (8) 8 (0) |
Зборныя | ||
2008— | Бразылія | 113 (7) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьРаньнія гады
рэдагавацьПершай дарослай камандай Т’ягу Сылвы быў «Жувэнтудэ», неўзабаве ён прыцягнуў увагу эўрапейскіх клюбаў і адправіўся спачатку ў «Порту», а затым у 2005 годзе ў маскоўскае «Дынама», якое тады актыўна закупляла партугальскіх і бразыльскіх легіянэраў[3]. Т’ягу знаходзіўся толькі ў арэндзе, тэрмін якой скончыўся ў 2007 годзе, тады як кантракт з «дынамаўцамі» ў футбаліста дзейнічаў яшчэ да канца 2008 году. У Расеі Т’ягу сур’ёзна захварэў на сухоты. У 2006 годзе абаронца вярнуўся на радзіму, дзе выступаў за «Флумінэнсі». Ён стаў адным зь лідэраў каманды, якая здолела дайсьці да фіналу Кубку Лібэртадорэс у 2008 годзе.
«Мілян»
рэдагавацьУ сьнежні 2008 году Т’ягу далучыўся да «Міляну» за 10 мільёнаў эўра[4]. Дэбютаваў за клюб ў таварыскай гульні супраць «Гановэру-96»[5]. Афіцыйны дэбют адбыўся ў матчы супраць «Сіены» на старце сэзону 2009—2010 гадоў[6]. У цэлым правёў сэзон на высокім узроўні, практычна не дапускаючы памылак, і зрэдку атрымліваючы траўмы. Улетку 2010 году гульцом зацікавіўся мадрыдзкі «Рэал», але «Мілян» адмовіў гішпанцам у продажы. 18 траўня 2011 году гулец падоўжыў кантракт зь «Мілянам» тэрмінам да 30 чэрвеня 2016 году[7].
«Пары Сэн-Жэрмэн»
рэдагаваць14 ліпеня 2012 году гулец падпісаў кантракт з францускім клюбам «Пары Сэн-Жэрмэн» тэрмінам на 5 гадоў[8][9]. Паводле дамовы гадавая заробная плата гульца склала 12 мільёнаў эўра. У першым сэзоне выступаў за францускі клюб каманда сталася чэмпіёнам Францыі.
Міжнародныя выступы
рэдагавацьТ’ягу Сылва быў абраны Дунгам да Алімпіяды 2008 году ў склад алімпійскай зборнай Бразыліі. Ён быў адным з двух гульцоў старэйшых за 23-гадовы ўзрост, іншым футбалістам стаў Раналдыньню. Да Алімпіяды Сылва правёў два таварыскіх матчы ў складзе зборнай, супраць зборнай Сынгапуру й Віетнаму.
Дасягненьні
рэдагаваць«Флумінэнсі»:
- Уладальнік Кубка Бразыліі: 2007
«Мілян»:
- Чэмпіён Італіі: 2011
- Уладальнік Супэркуба Італіі: 2011
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2013, 2014, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Францыі: 2015, 2016, 2017, 2018, 2020
- Уладальнік Кубка францускае лігі: 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2020
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2013, 2015, 2017, 2018, 2019
«Чэлсі»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2021
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2021
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2021
Бразылія:
- Уладальнік Кубка Амэрыкі: 2019
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в THIAGO SILVA emiliano da silva // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ а б в Thiago Emiliano da Silva // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Derlei leads Dinamo influx. UEFA
- ^ Thiago Silva è del Milan È lui l'erede di Maldini. Corriere della Sera
- ^ Sheva… 2 Times Pippo. AC Milan
- ^ Siena 1–2 Milan: Pato Bags Brace As Rossoneri Make Positive Start(недаступная спасылка). Goal.com
- ^ Thiago 2016! AC Milan
- ^ AC Milan comunicato ufficiale. AC Milan
- ^ Thiago Silva au Paris Saint-Germain. PSG.fr
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на FIFA
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Статыстыка на National Football Teams
- Статыстыка на zerozero