Тыльман ван Гамэрэн

Ты́льман ван Га́мэрэн, таксама Тыльман Гамэрскі, Тыльман з Гамэрну (па-нідэрляндзку: Tylman van Gameren, па-польску: Tylman z Gameren, Tylman Gamerski; 1632 год, Утрэхт — 1706 год, Варшава) — нідэрляндзкі архітэктар, які працаваў у Польшчы.

Тыльман ван Гамэрэн, Тыльман Гамэрскі
Tylman van Gameren
Аўтапартрэт
Род дзейнасьці архітэктар
Дата нараджэньня 3 ліпеня 1632
Месца нараджэньня Утрэхт
Дата сьмерці 1706
Месца сьмерці Варшава, Карона Каралеўства Польскага, Рэч Паспалітая
Месца пахаваньня
Занятак архітэктар
Навуковая сфэра архітэктура
Узнагароды
ордэн Залатой шпоры

Стаў польскім шляхціцам па ўказе Сойму ў 1685-м годзе пад прозьвішчам Тыльман Гамэрскі. Выкарыстоўваў шмат іншых вэрсіяў прозьвішча.

Быў архітэктарам караля Міхала Карыбута Вішнявецкага, будаваў Уяздоўскі замак. Працаваў і для польскіх магнатаў; у тым ліку спраектаваў касьцёлы ў Варшаве, Кракаве, Гданьску, палацы: Асалінскіх, Глінскіх, Радзівілаў, Красіньскіх, Чапскіх у Варшаве, Любамірскіх у Варшаве, Любартаве, Пулавах і Жэшаве, Браніцкіх у Беластоку, Астроскіх у Любліне, надмагільны помнік Сафіі зь Любамірскіх Апалінскай у Канскаволі.

Літаратура

рэдагаваць
  • M. Karpowicz Barok w Polsce, Warszawa 1988.
  • Stanisław Mossakowski Tylman z Gameren, architekt polskiego baroku, Wrocław 1973.
  • Tylman z Gameren — architekt Warszawy, Holender z pochodzenia, Polak z wyboru / aut. esejów Konrad Ottenheym [et al.]; katalog rysunków Tylmana z Gameren Marta Topińska. (katalog wystawy). Warszawa: Zamek Królewski, 2003, s. 227. ISBN 8370221327.