Уяздоўскі замак
замак | |
Від на замак з парку
| |
Краіна | Польшча |
Месцазнаходжаньне | Варшава |
Каардынаты | 52°13′10″ пн. ш. 21°01′50″ у. д. / 52.21944° пн. ш. 21.03056° у. д.Каардынаты: 52°13′10″ пн. ш. 21°01′50″ у. д. / 52.21944° пн. ш. 21.03056° у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Аўтар праекту | Матэа Кастэльлі, Станіслаў Завадзкі |
Будаўнік | Матэа Кастэльлі |
Заснавальнік | Жыгімонт III |
Дата заснаваньня | 1624 |
Будаваньне | 1659—1665 гады |
Статус | нерухомая славутасьць[d][1], provincial register of monuments[d] і гмінны рэестар помнікаў[d] |
Сайт | u-jazdowski.pl |
Уяздоўскі замак | |
Уяздоўскі замак на Вікісховішчы |
Уяздоўскі замак (па-польску: Zamek Ujazdowski) — варшаўская рэзыдэнцыя польскага караля Аўгуста II, якая займае ўчастак паміж Уяздоўскім і Лазянкоўскім паркамі. Яго гісторыя ўзыходзіць да XVI стагодзьдзя, аднак цяперашні будынак быў галоўным чынам збудаваны ў канцы XVII стагодзьдзя па праекце Тыльмана Гамэрскага.
Станіслаў Панятоўскі надбудаваў палац яшчэ адным паверхам, але пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай ён быў перабудаваны пад казармы і вайсковы шпіталь. Падчас фашысцкай акупацыі замак быў спалены, а яго муры ў 1954 годзе вырашана было зьнесьці, нягледзячы на пратэсты архітэктараў і гісторыкаў мастацтва, каб па загадзе галоўнакамандуючага польскай арміі, Канстанціна Ракасоўскага, пабудаваць будынак тэатру польскай арміі.
У 1975 годзе, аднак, замак быў ізноў адбудаваны ў тым выглядзе, які ён павінен быў мець у часы Аўгуста II. У наш час у ім разьмешчаны цэнтар сучаснага мастацтва.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б рэестар помнікаў культурнай спадчыны — 2022.