Палац Астроскіх
Палац Астроскіх — барокавы асабняк у Варшаве, у якім знаходзіцца Музычнае таварыства імя Фрыдэрыка Шапэна. Будаўніцтва варшаўскай рэзыдэнцыі задумаў апошні з князёў Астроскіх, Януш, які прыняў каталіцтва. Пасьля ягонай сьмерці ў 1620 року на месцы падрыхтаванага ім для замка ўзьнёслага бастыёну дыплямат Ян Гнінскі пабудаваў уласны асабняк (арх. Тыльман ван Гамерэн). У 1725 годзе палац набылі Замойскія.
У пачатку XIX стагодзьдзя струхлелы палац здаваўся пад кватэры, потым быў прыстасаваны пад ваенны шпіталь, пакуль яго ў 1859 годзе ня выкупіў Польскі музычны інстытут. Менавіта ў гэтым будынку працавалі такія буйныя музыкі, як Манюшка і Падзярэўскі. Падчас Другой сусьветнай вайны немцы разбурылі палац, але ў 1949-54 гг. ён быў адноўлены з руін.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Agnieszka Sypek, Robert Sypek: Zamki i warownie ziemi mazowieckiej. Warszawa: Wydawnictwo Trio, 2002, s. 38-39. ISBN 83-88542-34-6.
- Tadeusz S. Jaroszewski: Księga Pałaców Warszawy. Warszawa: Interpress, 1985. ISBN 83-223-2047-7.
Каардынаты: 52°14′11″ пн. ш. 21°1′23″ у. д. / 52.23639° пн. ш. 21.02306° у. д.