Тушканчык малы (Allactaga elater, syn. Scarturus elater) — жывёла клясы сысуноў атрада грызуны (Rodentia) сямейства Тушканчыкавыя (Dipodidae).

Тушканчык малы
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
СямействаТушканчыкавыя (Dipodidae)
РодТушканчык (Allactaga)
ВідТушканчык малы
Бінамінальная намэнклятура
Allactaga elater
(H. Lichtenstein, 1825)
 [[wikispecies:Allactaga elater
|Тушканчык малы на Віківідах]]

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца в Азіі і Эўропі (Афганістан, Армэнія, Азэрбайджан, Кітай, Грузія, Іран, Казахстан, Кыргызстан, Манголія, Пакістан, Расея, Таджыкістан, Туркмэністан, Турэччына, Узбэкістан) на вышынях да 2500 метраў.

Засяляе розныя біятопы ў пустэльнях і паўпустэльнях у залежнасьці ад тыпу глебы і расьліннасьці. Аддае перавагу пясчаным, шчабністым і суглінкавым глебам, сустракаецца ў солонцеватых пустэльнях, але ніколі не засяляе сапраўдныя пустэльні. Аддае перавагу ўчасткам са зьмяшанай расьліннасьцю, уключаючы хмызьнякі. Пазбягае адкрытых прастораў і густой расьліннасьці. Гэты від сустракаецца ў некаторых дэградаваных месцах пражываньня і па краях сельскагаспадарчых тэрыторый.

Даўжыня галавы і тулава складае ад 9 да 11.5 см, хвост ад 14.4 да 18.5 см, маса ад 44 да 73 грамаў. Афарбоўка вар'іруецца ад пясочнага або чырвонага да цёмна-карычневага або чорнага, з бледным нізам і белай палоскай на сьцёгнах. Яго ступні маюць пяць пальцаў. Від добра прыстасаваны да перамяшчэньня вялікімі скачкамі ў выпадку спалоху, і было зафіксавана перасоўваньне з хуткасьцю да 48 км/гадзіну.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Сілкуецца рознымі травамі, насеньнем і вусякамі. Ён адзіночны, актыўны ў прыцемках і ноччу. Жыве ў норах даўжынёй да 2 м і глыбінёй да 70 см. На большай частцы арэала ўпадае ў сьпячку каля чатырох месяцаў (з сярэдзіны лістапада да сярэдзіны сакавіка), але ў Закаўказьзе не ўпадае ў сьпячку. Рэпрадуктыўны пэрыяд пачынаецца пасля сьпячкі (у Закаўказьзі ў лютым). Адзначаюцца два піку размнажэньня ў красавіку і ў жніўні-верасні. Дае 2–3 прыплоды ў год з 2–6 дзіцянятамі ў прыплодзе.