Туланка

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Тул́анка[1]вёска ў Геранёнскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Туланка
лац. Tułanka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Геранёнскі
Насельніцтва: 44 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231338
СААТА: 4229807186
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°6′49″ пн. ш. 25°32′56″ у. д. / 54.11361° пн. ш. 25.54889° у. д. / 54.11361; 25.54889Каардынаты: 54°6′49″ пн. ш. 25°32′56″ у. д. / 54.11361° пн. ш. 25.54889° у. д. / 54.11361; 25.54889
Туланка на мапе Беларусі ±
Туланка
Туланка
Туланка
Туланка
Туланка
Туланка

Гісторыя

рэдагаваць

У XVII стагодзьдзі маёнтак Туланка-Кімбароўшчызна Геранёнскай парафіі Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1690 г. належаў Ф.Доўгірду, Я.Сухоцкаму, стражніку лідзкаму, 1 дым.

У ХІХ—пачатку XX ст. вёска ў Седліцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 28 рэвіскіх душ, у складзе маёнтка Антонава Э.Умястоўскага. У 1905 г. 121 жыхар, 90 дзесяцін зямлі.

У 1921—1939 гг. у Седлішчанскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 14 двароў, 91 жыхар.

У 1940 г. вёска, 10 двароў, 60 жыхароў. 3 12.10.1940 г. у Геранёнскім, з 1963 г. у Жылёўскім, з 1979 г. у Геранёнскім сельсаветах Івейскага раёну. У 1951 г. арганізаваны калгас «I Мая». 3 1961 г. у калгасе імя XXII партзьезду. У 1970 г. 81 жыхар. Потым у складзе калгасу імя У.А.Баўма.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 44 чалавекі[2]
  • 1999 год — 45 чалавек, 22 двары
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура

рэдагаваць