Тры Крыжы
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Тры Крыжы
| |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°41′12.12″ пн. ш. 25°1′51.36″ у. д. / 54.6867° пн. ш. 25.0309333° у. д.Каардынаты: 54°41′12.12″ пн. ш. 25°1′51.36″ у. д. / 54.6867° пн. ш. 25.0309333° у. д. |
Аўтар праекту | Антоні Вівульскі (арыгінал), Генрыкас Шылгаліс (рэпліка) |
Дата заснаваньня | 1916 |
Тры Крыжы | |
Тры Крыжы на Вікісховішчы |
Тры Крыжы́ — помнік гісторыі і архітэктуры ў Вільні. Знаходзіцца на Крывой гары (таксама вядомая як Лысая гара або гара Трох Крыжоў), на правым беразе ракі Вільні. Мураваны помнік паставілі ў 1916 годзе паводле праекту архітэктара і скульптара Антонія Вівульскага[1]. У 1950 годзе гэты помнік зьнішчылі на загад ўладаў СССР. У 1989 годзе яго адбудавалі ў зьмененым выглядзе паводле праекту Генрыкаса Шылгаліса.
Паходжаньне
рэдагавацьПаводле паданьня, зафіксаванага ў другой палове XVIII стагодзьдзя, у 1345 або 1368 годзе, калі вялікі князь Альгерд і легендарны ваявода віленскі Гаштольд выправіліся на вайну, віленскія паганцы ўчынілі напад на манахаў-францішканаў, якіх на просьбу жонкі-хрысьціянкі пасяліў у сваім доме Гаштольд. Сямёра зь іх забілі на Рынку, сямёра здолелі зьбегчы. Зьбеглых манахаў «вылавілі на ўзгорках на беразе Вільні» і скінулі з Лысай гары ў раку. У некаторых перакладах дадаюцца падрабязнасьці: манахаў прывязалі або прыбілі да крыжоў і кінулі ў раку. Паводле аднаго з варыянтаў, у раку скінулі чатырох манахаў, а трох укрыжавалі на Лысай гары.
Аднак легенда пра мучаніцкую сьмерць францішканцаў не знайшла пацьверджаньня ў гістарычных крыніцах. Мяркуецца, што яе аўтарамі былі самі віленскія манахі.
Ігнат Даніловіч выказваў здагадку, што гэтыя крыжы напраўду маглі збудаваць, паводле прыкладу іншых местаў, з нагоды атрыманьня Вільняй Магдэбурскага права. Іншыя гісторыкі меркавалі, што крыжы мусілі сыгналізаваць крыжакам, якія плылі ракой Вільняй, пра тое, што тут жывуць хрысьціяне, і такім парадкам пазбаўляць места ад нападу і рабаваньня.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра тры драўляныя крыжы на Лысай гары датуецца 1636 годам[2]. У 1740 годзе струхлелыя крыжы замянілі новымі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Вільня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, помнік пэўны час заставаўся на сваім месцы. Аднак калі крыжы струхлелі і паваліліся ў 1869 годзе, расейскія улады не дазволілі іх аднавіць.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа часамі Першай сусьветнай вайны, па выгнаньні расейцаў зь Вільні, у 1916 годзе зь ініцыятывы ксяндза Казімера Міхалькевіча месьцічы сабралі сродкі і пачалі будаваньне помніка з трывалага матэрыялу. Асаблівую цяжкасьць складала траспартаваньне на высокі і цяжкадаступны ўзгорак вады і будаўнічых матэрыялаў, якія даводзілася насіць практычна на руках. За два месяцы крыжы з жалезабэтону збудавалі паводле праекту Антонія Вувільскага, і таемна (бо ўлады Нямецкай імпэрыі ня далі дазволу) асьвяцілі.
3 траўня 1950 году помнік зьнішчылі савецкія ўлады[3]. Частку яго адломкаў вывезьлі, частку закапалі.
У 1989 годзе, па кампаніі за аднаўленьне помніка, якая ўлучала збор подпісаў пад зваротам да ўладаў, Тры Крыжы за два тыдні аднавілі як помнік ахвярам сталінізму. Адноўлены помнік выканаў скульптар Станіславас Кузма паводле праекту архітэктара Генрыкаса Шылгаліса. Частку захаваных фрагмэнтаў ранейшага помніка ўмуравалі ў падмурак новага, частку зь іх разьмясьцілі побач. Новы помнік ёсьць копіяй папярэдніка, аднак на 1,8 м вышэйшы і бялейшы колерам. Адкрыцьцё адноўленага помніка адбылося 14 чэрвеня 1989 году[4], ва ўгодкі масавых арыштаў і дэпартацыяў 1941 году. Асьвяціў помнік кардынал Вінцэнтас Сладкявічус.
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
1710 г.
-
К. Рачынскі, 1830 г.
-
Ю. Азямблоўскі, 1833—1863 гг.
-
М. Янушэвіч, 1835 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
Я. Булгак, 1916 г.
-
Я. Булгак, 1925 г.
-
Л. Высоцкі, 1925 г.
-
1929 г.
-
Л. Высоцкі, 1930 г.
-
Л. Высоцкі, 1932 г.
-
1935 г.
-
Г. Паддэмбскі, 1937 г.
-
Я. Булгак, да 1939 г.
-
Я. Булгак, да 1939 г.
-
В. Буйка, да 1939 г.
-
Я. Булгак, да 1939 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Аэрафотаздымак
-
З боку гары
-
Фрагмэнт старога помніка
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Srebrakowski A. Trzy Krzyże w Wilnie // Spotkania z Zabytkami. Nr. 6, 1989. S. 19—22.
- ^ Baronas D. Pranciškonų kankiniai Vilniuje: gyvoji atmintis ir kapų tyla // Istorinė tikrovė ir iliuzija: Lietuvos dvasinės kultūros šaltinių tyrimai. Acta Academiae artium Vilnensis. Vol. 31, 2004. P. 51, 54.
- ^ Maculevičius S., Baltrušiene D. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom 1. — Kaunas, 1999. S. 95.
- ^ Maculevičius S., Baltrušiene D. Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom 1. — Kaunas, 1999. S. 101.