Траянаўскі сельсавет
Трая́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Траянаўка.
Траянаўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Траянаўка |
Дата ўтварэньня | 17 жніўня 1963 |
Дата скасаваньня | 28 траўня 2013 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222151 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Халопеніцкага раёну Барысаўскай акругі. 8 ліпеня 1931 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Крупскага раёну. 12 лютага 1935 году сельсавет перададзены адноўленаму Халопеніцкаму раёну.
26 жніўня 1959 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя Маісееўшчынскаму сельсавету. 17 жніўня 1963 году адноўлены ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці.
28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Барсукі, Восава, Высачаны, Высокі Бераг, Запрудзьдзе, Іванкаўшчына, Капачэўка, Краўцова Ніва, Курган, Максімаўка, Масьцішча, Міхееўка, Навасёлы, Пагарэлае, Рубеж, Селішча, Стоткаўшчына, Стоцьберг, Траянаўка, Фралоўка — перададзеныя ў склад Маісееўшчынскага сельсавету[1].
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1947 году — 21
- 1 студзеня 2010 году — 21: вёскі Барсукі, Восава, Высачаны, Высокі Бераг, Запрудзьдзе, Іванкаўшчына, Капачэўка, Краўцова Ніва, Курган, Максімаўка, Масьцішча, Міхееўка, Навасёлы, Пагарэлае, Рубеж, Селішча, Стоткаўшчына, Стоцьберг, Траянаўка, Фралоўка.
Зьніклі такія населеныя пункты, як Мхерына 2-е[2], вёскі Атрошкаўка, Будзішча, Дзіч, Добрая Парада, Доўгі Памёт, Забор’е, Магільнае, Пархаўка, Рошча, Сьвірыдаўка, Цыбульнік, Шопа.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 21. — ISBN 985-11-0077-3
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 203
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 334
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8 С. 58
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 148
- Кісліцына, А. У. Айконімы Траянаўскага сельсавета Барысаўскага раёна Мінскай вобласці: асаблівасці паходжання / пад агул. рэд. М. Р. Прыгодзіча // Беларускае слова: гісторыя і сучаснасць: зб. артык. па матэр. навук. чытанняў, прысвеч. памяці праф. А. І. Жураўскага (Мінск, 27.10.2009). — Мінск: 2010. — С. 80-83. — ISBN 978-985-442-768-3.