Тотэнгэм Готспур

ангельскі футбольны клюб

«Тотэнгэм Готспур» (па-ангельску: Tottenham Hotspur FC) — ангельскі футбольны клюб. Штаб-кватэра і стадыён знаходзяцца ў паўночнай частцы Лёндану. За сваю больш чым стогадовую гісторыю клюб стаў адным з самых тытулаваных на імглістым Альбіёне. Дата заснаваньня клюбу — 1882 год. Дэвіз клюбу — Audere est Facere («Адважыцца — значыць зрабіць»).

Тотэнгэм Готспур
Поўная назва па-ангельску: Tottenham Hotspur Football Club
Заснаваны 5 верасьня 1882
Горад Лёндан, Ангельшчына
Стадыён Тотэнгэм Готспур
Умяшчальнасьць: 62 214
Прэзыдэнт Дэніел Леві[d]
Кіраўнік ENIC Group[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-Ліга 2024—2025 гадоў
 · 2023—2024 5 радок
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
tottenhamhotspur.com (анг.)​ (кар.)

«Тотэнгэм Готспур» першым у XX стагодзьдзі зрабіў залаты дубль, выйграўшы й чэмпіянат, і Кубак Ангельшчыны ў сэзоне 1960—1961 гадоў. У 1963 годзе «Шпоры» сталі першым брытанскім клюбам, які стаў уладальнікам эўрапейскага кубка, Кубка ўладальнікаў кубкаў УЭФА. У 1980-я гады «Шпоры» выйгралі некалькі трафэяў: двойчы Кубак Ангельшчыны, Супэркубак Ангельшчыны, Кубак УЭФА ў сэзоне 1983—1984 гадоў. У 2008 годзе клюб выйграў Кубак футбольнай лігі, перайграўшы ў фінале «Чэлсі» зь лікам 2:1 у дадатковы час, такім чынам, «Тотэнгэм» атрымоўвае тытул хоць бы адзін раз на дэкаду на працягу апошніх 60 гадоў, як і «Манчэстэр Юнайтэд».

«Тотэнгэм» мае даўняе суперніцтва з найбліжэйшым суседам «Арсэналам»: матчы паміж гэтымі дзьвюма камандамі называюць «Паўночналёнданскім дэрбі».

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваньне

рэдагаваць

Гісторыя клюбу «Тотэнгэм Готспур» пачалася 5 верасьня 1882 году, калі некалькі вучняў адной зь мясцовых школ вырашылі заснаваць сваю футбольную каманду. Яны былі сябрамі крыкетнага клюбу, але крыкетны сэзон ужо скончыўся, а хацелася пагуляць яшчэ ў што-небудзь. Першапачаткова каманда звалася «Готспур» у гонар сэра Гэнры Пэрсі па мянушцы Готспур, якую ён атрымаў за запальчывы нораў. Першапачатковы офіс маладога клюбу знаходзіўся ў Асацыяцыі маладых хрысьціян. З 1884 году клюб атрымаў сваю сёньняшнюю назву, каб клюб ня блыталі зь іншай камандай — «Лёндан Готспур».

1887—1919 гады

рэдагаваць
 
Фінальная сустрэча на Кубак Ангельшчыны 1901 году

Першы афіцыйна зарэгістраваны матч «Тотэнгэм» правёў супраць клюбу «Даян Сквэр» — продка будучага «Арсэналу». Гульня так і ня скончылася з-за зьмярканьня, але на момант заканчэньня гульні лік быў 2:1 на карысьць «Тотэнгэму». А першы афіцыйны матч на першынство Ангельшчыны адбыўся 24 верасьня 1892 году ў першынстве Паўднёвага альянсу. Быў пераможаны «Політэхнік» зь лікам 2:1. У 1899 годзе «шпоры» пераехалі да «Гай Роўд». У далейшым гэта месца стала называцца «Уайт Гарт Лэйн». У 1900 годзе каманда атрымала перамогу ў турніры на Кубак Паўднёвай лігі, які дазволіў «Тотэнгэму» згуляць у Кубку Ангельшчыны, дзе «шпоры» здолелі прасунуцца да фіналу. Іхным супернікам быў «Шэфілд Юнайтэд», на стадыёне «Крыстал Пэлас» было прададзена 114 815 квіткоў. На 11-й хвіліне матчу «Шэфілд» адкрыў лік, але нападнік «шпораў» Аляксандар Браўн яго зрабіў роўным. На 50-й хвіліне той жа Браўн вывеў лёнданскі клюб наперад, але праз хвіліну «Шэфілд» забіў вельмі спрэчны гол: пасьля пракіду мяча ў штрафную пляцоўку брамнік «шпораў» выпусьціў мяч з рук. Судзьдзя на лініі палічыў, што трэба прызначыць кутні, але галоўны арбітар сустрэчы залічыў гол, які стаўся апошнім у матчы. У выніку была прызначына яшчэ адна гульня, якая прайшла на гэты раз у Болтане. «Тотэнгэм» прапусьціў першым, але здолеў адыграцца й перамог зь лікам 3:1. У парыве пачуцьцяў, калі капітану каманды Джонзу ўручалі кубак, жонка дырэктара клюбу павязала на кубак некалькі рознакаляровых стужачак. З тых часоў гэта стала традыцыяй.

У 1908 годзе «Тотэнгэм» трапіў у другі дывізіён замест «Сток Сіці» й адразу заняў другое месца, выйшаўшы ў першы дывізіён. Там ён заняў 15 месца. У 1915 годзе «Тотэнгэм» заняў апошняе месца й адправіўся ў другой дывізіён, але з-за Першай сусьветнай вайны футбольныя спаборніцтвы былі перапыненыя. У 1919 годзе пасьля сканчэньня вайны найвышэйшую лігу фармавалі зноўку й вырашылі павялічыць колькасьць ейных чальцоў да 22, аднак «шпоры» трапілі ў другі дывізіён.

Дасягненьні

рэдагаваць
Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Гульельма Вікарыё 1996
3   Аб Сэрхіё Рэгілён 1996
6   Аб Раду Дрэгушын 2002
7   Нап Сон Хын-Мін (капітан) 1992
8   ПА Іў Бісума 1996
9   Нап Рышарлісан 1997
10   ПА Джэймз Мэдысан 1996
13   Аб Дэстыні Ўдогі 2002
14   ПА Арчы Грэй 2006
15   ПА Люкас Бэргваль 2006
16   Нап Тыма Вэрнэр (ар. РБ Ляйпцыг) 1996
17   Аб Крыстыян Рамэра 1998
19   Нап Домінік Саланке 1997
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20   Бр Фрэйзэр Форстэр 1988
21   Нап Дэян Кулушэўскі 2000
22   Нап Брэнан Джонсан 2001
23   Аб Пэдра Пора 1999
24   Аб Джэд Спэнс 2000
28   Нап Вільсон Адабэр 2004
29   ПА Пап Сар 2002
30   ПА Радрыга Бэнтанкур 1997
33   Аб Бэн Дэйвіс 1993
37   Аб Мікі ван дэ Вэн 2001
40   Бр Брэндан Остын 1999
41   Бр Алфі Ўайтман 1998

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць