Болтан
Болтан (па-ангельску: Bolton) — буйны горад у складзе Вялікага Манчэстэра ў Ангельшчыне. Гістарычна і традыцыйна зьяўляецца часткай Ланкашыру. Болтан месьціцца ўсяго ў 16 км на паўночны захад ад Манчэстэра. Места абкружаная некалькімі суседнімі гарадамі і вёскамі, якія разам утвараюць муніцыпальны раён Болтану, адміністрацыйным цэнтрам якога зьяўляецца сам Болтан. У горадзе пражывае больш 139 тысяч чалавек.
Болтан | |
Краіна: | Вялікабрытанія |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | |
Тэлефонны код: | 01204 |
Паштовы індэкс: | BL1 - BL7 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°34′42″ пн. ш. 2°25′48″ з. д. / 53.57833° пн. ш. 2.43° з. д.Каардынаты: 53°34′42″ пн. ш. 2°25′48″ з. д. / 53.57833° пн. ш. 2.43° з. д. |
Болтан | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://www.bolton.gov.uk/ |
Гісторыя
рэдагавацьБолтан ёсьць былым прамысловым горадам, зьяўляючыся вытворчым цэнтрам тэкстылю, бо флямандзкія ткачы пасяліліся ў гэтым рэгіёне яшчэ ў XIV стагодьдзі, займаючыся ў асноўным ткацтвам з воўны і бавоўны[2]. Урбанізацыя і разьвіцьцё гораду ў асноўным супалі з росквітам тэкстыльнай вытворчасьці падчас Індустрыяльнай рэвалюцыі. Найвышэйшы пункт разьвіцьця Болтана прыпаў на 1929 год, калі ў ім налічвалася 216 баваўняных фабрыкаў і мелі кампэтэнцыі ў 26 відах адбельвальных і фарбавальных працах. Брытанская баваўняная прамысловасьць рэзка скарацілася пасьля Першай сусьветнай вайны, і да 1980-х гадох вытворчасьць бавоўны ў Болтане практычна спынілася.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.ons.gov.uk/peoplepopulationandcommunity/populationandmigration/populationestimates/datasets/populationestimatesforukenglandandwalesscotlandandnorthernireland
- ^ Lewis, Samuel (1835), «A Topographical Dictionary of England» (3rd ed.)