Аксыд
Аксы́д[1] — гэта складанае хімічнае рэчыва, якое ўяўляе сабою злучэньне простых хімічных элемэнтаў з тленам.
Апісаньне
рэдагавацьАксыды адасабляюцца на солеўтваральныя й нясолеўтваральныя. Солеўтваральныя бываюць трох тыпаў: асноўнымі, кіслотнымі ды амфатэрнымі.
Прыкладам нясолеўтваральных аксыдаў можа быць: NO (аксыд азоту) — уяўляе сабою газ бяз колеру й паху, які можа ўтварацца пасьля навальніцы. Або CO (аксыд вугляроду) — газ бяз паху.
Асноўныя аксыды
рэдагавацьАсноўныя аксыды — гэта складаныя рэчывы, якія ўтвараюць солі пры хімічнай рэакцыі з кісьлямі альбо кіслотнымі аксыдамі. З асновамі ды асноўнымі аксыдамі не рэагуюць. Прыкладам асноўных аксыдаў можа быць:
K2O (аксыд калю) або CaO (аксыд вапню). Да асноўных аксыдаў адносяць аксыды мэталаў першай і другой валентнасьці.
Хімічныя ўласьцівасьці:
1. Узаемадзеяньне з вадою:
- узаемадзеяньне з вадою з утварэньнем асновы (лугу)
CaO+H2O = Ca(OH)2
2. Узаемадзеяньне з кісьлямі:
- узаемадзейнічаюць з кісьлямі, утвараючы солі й ваду (рашчына солі ў вадзе)
CaO+H2SO4 = CaSO4+ H2O
3. Пры ўзаемадзеяньні з кіслотнымі аксыдамі ўтвараюць солі:
CaO+CO2=CaCO3 (крэйда)
Кіслотныя аксыды
рэдагавацьКіслотныя аксыды — складаныя рэчывы, да якіх адносяцца аксыды немэталаў і аксыды мэталаў з V, VI і VII валентнасьцю. Яны ўтвараюць солі пры хімічным ўзаемадзеяньні з асновамі альбо асноўнымі аксыдамі. З кіслотнымі аксыдамі не рэагуюць.
Прыкладам асноўных аксыдаў можа быць:
CO2 (дыяксыд вугляроду), P2O5 — (пентаксыд фосфару) утвараецца пры гарэньні белага фосфару й SO3 — трыяксыд серкі.
Хімічныя ўласьцівасьці:
- рэагуюць з вадою:
CO2+H2O=H2CO3 (вугальная кісьля)
- рэакцыя з лугамі (асновамі):
CO2+NaOH=Na2CO3
- узаемадзеяньне з асноўнымі аксыдамі:
CO2+MgO=MgCO3 (карбанат магну)
Амфатэрныя аксыды
рэдагавацьАмфатэрныя аксыды — складаныя рэчывы, да якіх адносяцца аксыды мэталаў III, IV валентнасьці. Утвараюць солі ў рэакцыях з кісьлямі, кіслотнымі аксыдамі, асновамі ды асноўнымі аксыдамі. Нягледзячы на тое, што ZnO, Beo, SnO, PbO маюць валентнасьць 2, яны таксама ўваходзяць у сьпіс амфатэрных аксыдаў.
Хімічныя ўласьцівасьці амфатэрных аксыдаў даволі ўнікальны, бо яны маюць уласьцівасьці, як асноваў, так і кісьляў.
- рэакцыі з кіслотнымі аксыдамі:
ZnO+H2CO3 = ZnCO3 + H2O
- узаемадзеяньне з асновамі:
ZnO+2NaOH=Na2ZnO2+H2O
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. — 160 с. п. 67
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|