Адкрыць галоўнае мэню

Аснова (хімія)

рэчыва, што можа прымаць іёны вадароду (пратоны) ці аддаваць пару валентных электронаў

Асно́вы — кляса хімічных злучэньняў, складаныя рэчывы, малекулы якіх складаюцца з іёнаў мэталаў і гідроксагруп (-OH). Рашчынныя асновы зьяўляюцца электралітамі. Гідраксіды шчолачных мэталаў (калю, натру, літу) завуцца лугамі. Асновы маюць горкі смак, зьмяняюць колер індыкатараў (напрыклад, пачырваненьне лякмусавай сіняй паперы), уступаюць у рэакцыю з кісьлямі, утвараючы солі, а таксама спрыяюць пэўным хімічным рэакцыям, як то асноўны каталіз.

Асновы можна разглядаць як хімічную супрацьлегласьць кісьляў, паколькі эфэкт пры ўзаемадзеяньні кісьлі й вады ёсьць павышэньне канцэнтрацыі іёну гідраксонія (H3O+), у той час калі ўзаемадзеяньне з асновай памяншае гэтую канцэнтрацыю. Асновы й кісьлі звычайна знаходзяцца ў вадкай форме, рэакцыя паміж імі называецца нэўтралізацыяй. Водныя растворы асноваў рэагуюць з воднымі рашчынамі кісьляў ствараючы пры гэтам ваду й солі ў водных рашчынах, у якіх солі падзяляюцца на кампанэнтныя іёны.

Для таго, каб рэчыва клясыфікавалася як арэніюсавая аснова, яно павінна вырабляць іёны гідраксіду ў рошчыне. Арэніюс лічыў, што асновы павінны ўтрымліваць гідраксыд у сваёй формуле. Гэта робіць мадэль Арэніюса абмежаванай, бо яна ня можа растлумачыць асноўныя ўласьцівасьці водных рашчынаў аміяку (NH3) або ягоныя арганічныя вытворныя (аміны)[1]. У больш агульнай кісьлотна-лужнай тэорыі Брэнстэда—Лоўры, асновы ўяўляе сабой рэчыва, якое можа прымаць іёны вадароду (H+) — інакш вядомых як пратонаў. У мадэлі Льюіса, асновы ўяўляе сабой электронныя пары донараў[2].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Chemistry, 9th Edition. Kenneth W. Whitten, Larry Peck, Raymond E. Davis, Lisa Lockwood, George G. Stanley. (2009). стар. 363. ISBN 0-495-39163-8
  2. ^ Chemistry. стар. 349

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Аснова (хімія)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў