Тартак (Гомельская вобласьць)
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
Тарта́к[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Убарці, за 2 км на паўночны ўсход ад Баравога, за 26 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 80 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Тартак уваходзіць у склад Бараўскога сельсавету.
Тартак | |
трансьліт. Tartak | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Бараўскі |
Вышыня: | 150 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 52 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
СААТА: | 3228836041 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°41′50″ пн. ш. 28°5′4″ у. д. / 51.69722° пн. ш. 28.08444° у. д.Каардынаты: 51°41′50″ пн. ш. 28°5′4″ у. д. / 51.69722° пн. ш. 28.08444° у. д. |
± Тартак |
Гісторыя
рэдагавацьВядомы з 2-й паловы XIX стагодзьдзя як хутар Тонескай воласьці Мазырскага павету.
У верасьні 1943 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 33 жыхары.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1909 год — 23 двары, 163 жыхары; 1917 год — 24 двары, 185 жыхароў; 1940 год — 48 двароў, 258 жыхароў; 1998 год — 50 двароў, 107 жыхароў; 1999 год — 92 жыхары; 2000 год — 41 двор, 96 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 52 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьПачатковая школа, крама, малочна-таварная фэрма. Дзейнічае камунальнае сельгаспрадпрыемства «Баравое».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 213
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.