Ясакар
Ясакар, таполя чорная (Populus nigra) — лістападнае дрэва роду таполя сямейства вярбовых.
Ясакар | |
Таполя чорная (Populus nigra) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Двухдольныя |
Атрад | Вербакветныя |
Сямейства | Вярбовыя |
Род | Таполя |
Від | Таполя чорная |
Бінамінальная намэнклятура | |
Populus nigra L., 1753 | |
[[wikispecies:Populus nigra L., 1753|Ясакар на Віківідах]] |
Дрэвы вышынёй да 30—35 м. Крона разгалістая, кара сьветла-шэрая, у ствалах дрэваў амаль чорная. Лісьце на доўгіх, сьціснутых чараньках, яйкападобна-трохкутнае або рамбічнае. Кветкі ў каташках. Плод — каробачка.
Ясакар — хуткарослая, марозаўстойлівая парода. Жыве да 300 гадоў.
Пашырана пераважна на поўдні Беларусі. Расьце па берагах рэк, азёр, старыц. Часта вырошчваецца як дэкаратыўная расьліна. Цьвіце ў красавіку.
Пупыршкі выкарыстоўваюцца ў мэдыцыне, драўніна прыдатна для будаўніцтва.