Таліца

вёска ў Вясейскім сельсавеце Слуцкага раёну Менскай вобласьці Беларусі

Та́ліца[1] — вёска ў Слуцкім раёне Мiнскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Вясейскага сельсавету.

У вёсцы адна Г-падобная вуліца — Таліцкая.

Мінуўшчына

рэдагаваць

У 1852 годзе Таліца пазначаецца як хутар у складзе казённага маёнтка Выбранецкае, Слуцкага павета, Мінскай губэрні, Расійскай імпэрыі.

У 1854 годзе Таліца пазначаецца як засценак у Метрычных кнігах Бабруйскага ўезда ў васпрыемнікаў з засценка Таліца.

У 1893 годзе і амаль да 1919 года Таліца пазначаецца як засценак і находзілася ў складзе Слуцкай воласці, Слуцкага ўезда, Мінскай губерніі, Расійскай імперыі.

З 1919 года Таліца знаходзілася ў складзе Слуцкага раёна, Мінской вобласці, БССР.

З 20.09.1944 па 08.01.1954 вёска Таліца знаходзілася ў складзе Слуцкага раёна, Бабруйскай вобласці, БССР.

19 кілометраў да города Слуцк. 116 кілометраў да горада Мінск.

Рэльеф роўны. Таліца знаходзіцца ў кутку леса. У канцы вёсцы, за апошняй хатай, знаходзяцца Таліцкія могілкі.

У вёсцы Таліца была кузня з кавалём.

У вёсцы Таліца быў клуб. Клуб выкарыстовываўся як магазін. Клуб стаяў злева ад дарогі пры самым ўездзе ў вёску Таліца, калі ехаць па дарозе з вёсцы Боркі.

У вёсцы Таліца была дагаварная школа. 19.11.1928 жыхары вёсцы Таліца напісалі заяву на адкрыццё Дагаварной Школы ў адной з хат у вёсцы. Заява была дазволена. Школа ўтрымлівалася на ўласныя сродкі жыхароў вёсцы. У школе працаваў настаўнік, якому жыхары прапанавалі хату і грошы ў памеры 55 рублёй. У Школе навучаліся 13-15 вучняў.

Вядомыя асобы

рэдагаваць

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 1 чалавек
  • 1999 год — 9 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. С. 414

Літаратура

рэдагаваць