Алег Румо (старэйшы)
Алег Румо (21 жніўня 1941, в. Таліца, Слуцкі раён, Менская вобласьць) — беларускі лекар і палітык.
Алег Румо | |
па-беларуску: Алег Васільевіч Румо | |
дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусі[d]
|
|
---|---|
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2000 | |
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
|
|
27 лістапада 1996 — 21 лістапада 2000 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
21 жніўня 1941 (83 гады) |
Партыя: | |
Дзеці: | Алег Румо[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 21 жніўня 1941 году ў в. Таліца Слуцкага раёну.
Бацька, Васіль Цімафеевіч Румо (1909—1983), нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Мастычыне Сеньненскага павету. Працаваў дырэктарам кансэрвавага заводу ў Слуцку, загадчыкам аддзела прапаганды Клецкага райкаму партыі, пасьля вайны — на партыйнай працы, пазьней — старшынём калгасу. Матка, Вольга Мікалаеўна Румо (Балвановіч), усё жыцьцё працавала фэльчарам[1].
У 1958 годзе Алег Румо скончыў школу ў Слуцку з залатым мэдалём і паступіў у Менскі дзяржаўны мэдычны інстытут, які скончыў у 1964 годзе.
У 1963 годзе ўзяў шлюб з Валянцінай Міхайлаўнай Драко, якая вучылася разам зь ім у мэдычным інстытуце на лекара-пэдыятра. Пасьля мэдычнага інстытуту працаваў у мэдычнай амбуляторыі (в. Пасека Старадароскага раёну), пазьней — анколягам, хірургам у Слуцкай лякарні. У 1976 годзе прызначаны на пасаду намесьніка галоўнага лекара Слуцкага раёну[2].
У 1995 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня (1995—1996). 27 лістапада 1996 году ўвайшоў у склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканьня[3].
Пасьля заканчэньня дэпутацкіх паўнамоцтваў працягнуў працаваць лекарам. У 2010 годзе выйшаў на пэнсію.
Узнагароды
рэдагаваць- Ганаровы грамадзянін Слуцку (2016)