Тальмінавічы

вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Тальмі́навічы[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Крушынаўцы. Уваходзяць у склад Ганчароўскага сельсавету Ляхавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці.

Тальмінавічы
лац. Talmіnavіčy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Ляхавіцкі
Сельсавет: Ганчароўскі
Насельніцтва: 451 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1633
Паштовы індэкс: 225397
СААТА: 1250807075
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′50″ пн. ш. 26°21′39″ у. д. / 52.94722° пн. ш. 26.36083° у. д. / 52.94722; 26.36083Каардынаты: 52°56′50″ пн. ш. 26°21′39″ у. д. / 52.94722° пн. ш. 26.36083° у. д. / 52.94722; 26.36083
Тальмінавічы на мапе Беларусі ±
Тальмінавічы
Тальмінавічы
Тальмінавічы
Тальмінавічы
Тальмінавічы
Тальмінавічы

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -тал- (-дал-) паходзіць ад гоцкага tals 'дасьціпны, руплівы', а фармант -мін- (-мен-) — ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць'[2]. Адзначалася старажытнае германскае імя Дальман (Dalman)[3].

Таксама існуе вэрсія, што сваю назву вёска атрымала за часамі Вялікай Паўночнай вайны, баявыя дзеяньні якой адбываліся на тэрыторыі вёскі. Вёска знаходзілася ў нізіне, а вакол яе было ўзвышша. Швэды раскінулі свой лягер на гары, якая носіць назву Швэдзкая, а подступы да ўзвышша — нізіну вёскі, замінавалі. Мяркуецца, што ад гэтых словаў «таль» (па-швэдзку — «нізіна») і міна, утварылася назва Тальмінавічы.

Гісторыя

рэдагаваць

Вёска Тальмінавічы ўзьнікла ў XVII стагодзьдзі. Спачатку гэта было невялікае паселішча, жыхары якога ў асноўным займаліся паляваньнем, бо жылі сярод лясоў і балот.

Да 1917 году вёска належала пану Сіняўскаму, маёнтак якога знаходзіўся ў паўночна-заходнім кірунку ад вёскі. Наконт прозьвішча пана жыхары спрачаюцца. Адны кажуць, што прозьвішча Сіняўскі, бо тую мясьціну і цяпер называюць Сінява, а другія — Міцкевіч, бо ёсьць там помнік (былыя панскія могілкі)і на ім высьвечана Міцкевіч і больш нічога нельга прачытаць.

Першая сусьветная вайна закранула Тальмінавічы. За вёскай праходзіла лінія фронту расейскай арміі. Старажылы расказваюць, што ў 1914 г. расейскія салдаты за адну ноч зрубілі царкву. Зь лесу на плячах яны насілі бярвеньні, а адзін салдат вельмі спрытна рабіў зруб царквы. Царква праіснавала да канца вайны, а затым яе раскідалі, бо насельніцтва вёскі ў асноўным было каталіцкім.

Савецкай улады ў вёсцы не было. Пасьля рэвалюцыі вельмі хутка, як і ўся Заходняя Беларусь, апынулася ў складзе Польшчы. У 1920—1930-х гг. жыхары вёскі Тальмінавічы Максімчык І. І., Касенкоў І. С., Грачыха І. І. арганізавалі мітынг і дэманстрацыю на Швэдцы. У 1930-х гг. у вёсцы не было школы. Дзяцей вучыў настаўнік Сьвішчэўскі. У сяле яго называлі Юдаль. Сьвішчэўскі вучыў дзяцей чытаць па-польску. Займаліся дзеці па чарзе ў хаце таго гаспадара, чые дзеці вучыліся. Сяляне павінны былі карміць настаўніка.

У час Другой сусьветнай вайны вёска была амаль што цалкам зьнішчана. Па аднаўленьні, у 1949 г. арганізавалі сялянскія гаспадаркі, і ўтварыўся калгас «Іскра». Узначаліў калгас Адам Ігнатавіч Кумейша, які быў на пасадзе старшыні да 1979 г., а затым кіраваў калгасам Сакун Аркадзь Андрэевіч да 1992 г.

20 сьнежня 2013 году вёску перадалі зь ліквідаванага Куршынавіцкага ў склад Ганчароўскага сельсавету[4].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1909 год — 440 чалавек[5]
  • 1999 год — 632 чалавекі
  • 2010 год — 451 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 208.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 400, 1088.
  4. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330(недаступная спасылка) (рас.)
  5. ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 198.